27 апреля
...
прогноз на 5 дней
14 oC переменная облачность
доллар евро рубль РФ

Архив новостей

Апрель 2024
ПнВтСрЧтПтСбВс
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
293012345

Последние отзывы

Пожар квартиры в Лепельском районе

Валет Петрович 24.04.2024 11:04
Этот барак раз в пять лет стабильно горит....

Пожар квартиры в Лепельском районе

Валет Петрович 24.04.2024 11:04
Этот барак раз в пять лет стабильно горит....

Слова благодарности в адрес хлебопеков

Наталья Филимончик 02.04.2024 14:12
Спасибо огромное работникам и хлебозавода и нашим редакторам!Так как хочется хоть грамма позитива ......

УБИЙСТВО В ЛЕПЕЛЕ

лепе 25.03.2024 17:10
лепеле...

За установку автоматов — 620 рублей. «Ходоки»-электрики снова донимают пенсионеров

Валет 23.03.2024 23:43
Прикол в том, что официальные расценки ЖКХ не намного дешевле этих)...

Вызначылі пераможцаў раённага турніру па баскетболе

18.03.2024, 09:00
1436
0
16 сакавіка з мэтай выхавання патрыятызму і любові да Радзімы, а таксама развіцця і папулярызацыі юнацкага баскетболу ў раёне, на базе Лепельскага аграрна–тэхнічнага каледжа прайшоў турнір па баскетболе.

16 сакавіка з мэтай выхавання патрыятызму і любові да Радзімы, а таксама развіцця і папулярызацыі юнацкага баскетболу ў раёне, на базе Лепельскага аграрна–тэхнічнага каледжа прайшоў турнір па баскетболе, прысвечаны памяці воіна-інтэрнацыяналіста Ігара Салаўева. Удзельнікамі спаборніцтва сталі юнакі, якія вучацца ў школах Лепельшчыны.

Сяргей Крывель – старшыня Лепельскай раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане" на адкрыцці мерапрыемства сказаў:
— Рады вітаць усіх вас: удзельнікаў і гасцей xxv турніру па баскетболе, прысвечанага памяці Ігара Салаўёва.
Упэўнены, што спаборніцтва адыграе важную ролю ва ўмацаванні духоўнага братэрства, і вядома, паслужыць развіццю юнацкага спорту, выхаванню ў падрастаючага пакалення належных адносін да здаровага ладу жыцця і сумленнай спартыўнай барацьбы. Ад усёй душы жадаю ўдзельнікам турніру заслужаных перамог, моцнага здароўя, шчаслівага мірнага жыцця.
Да прывітальных слоў далучыліся Валяр’ян Мацкевіч – старшыня Віцебскай абласной арганізацыі грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане", Алена Скорба - загадчык сектара спорту і турызму Лепельскага райвыканкама, падпалкоўнік Андрэй Пухальскі – ваенны камісар Лепельскага і Ушачскага раёнаў.

Турнір пачаўся з прыемных момантаў - уручэння воінам-інтэрнацыяналістам юбілейных медалёў "35 гадоў вываду савецкіх войскаў з Афганістана".

За актыўны ўдзел у сацыяльнай абароне воінаў-інтэрнацыяналістаў і членаў сем'яў загінулых у Рэспубліцы Афганістан граматай Віцебскай абласной арганізацыі грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане" быў узнагароджаны ваенны камісар Лепельскага і Ушачскага раёнаў Андрэй Пухальскі.

Медаль “За заслугі” 2-й ступені атрымаў Антон Лямцаў - старшыня Лепельскай РАС ДТСААФ.
Як вядома высокія вынікі ў баскетболе дасягаюцца толькі пры наяўнасці належнай тэхнічнай падрыхтоўкі кожнага з удзельнікаў каманды.
Усе гульні турніру былі вельмі цікавымі і актыўнымі, а галоўнае, што і спартсмены, і балельшчыкі атрымалі зарад станоўчых эмоцый.
Па выніках спаборніцтваў каманд
месцы размеркаваліся наступным чынам:
1-е месца - ДУА "Сярэдняя школа №3 г. Лепеля",
2-е месца - ДУА "Сярэдняя школа № 1 г. Лепеля",
3-е месца - ДУА "Гімназія імяІ.М. Ерашова г. Лепеля".

Автор

Отзывы


При использовании материалов с сайта, гиперссылка на источник, открытая для индексирования, ОБЯЗАТЕЛЬНА!

 

Лепель. Лепельский край. Районная газета © 2023 Все права защищены.


artpay transparentbelcard transparentMastercard transparentvisa transparentvbv transparentMCSC transparent

0+
Яндекс.Метрика