Пульс Лепельшчыны за 24 мая

Аграэкатурызм

Становіцца ўсё больш модным і папулярным адпачынак у маляўнічых кутках нашага раёна, у ходзе якога адбываецца знаёмства з беларускімі народнымі традыцыямі і асаблівасцямі нацыянальнай кухні. Зараз на Лепельшчыне налічваецца 15 чалавек, якія займаюцца аграэкатурызмам.

Свая агародніна

Сёлета ў раёне агародніна вырошчваецца на  23  гектарах. У акцыянерным таварыстве “Ладасна”  морква і буракі займаюць­ 19 гектараў.  У сельгасфіліяле “Заазер’е” пасеялі моркву на трох гектарах.  У сельгаспрадпрыемстве “Лепельскае” два гектары палеткаў адвялі пад буракі і адзін — пад капусту.

Будзем з грэчкай!

У сельгаспрадпрыемстве “Пражэктар” сёлета пасеялі грэчку на 100 гектарах. 40 з іх размешчаны на аселіцы Новых Валосавічаў, 60 — Слабады. Адказную справу выканаў механізатар-сейбіт Мікалай Шапавалаў на трактары МТЗ-3022 з пасяўным агрэгатам АПП-6. Адразу пасля з’яўлення парасткаў пачнецца належны догляд важнай харчовай культуры.

Прывагі “плюсуюць”

Найбольшай сярэднясутачнай прывагі на дарошчванні буйной рагатай жывёлы ў сельгаспрадпрыемстве “Лепельскае” за красавік дасягнулі даглядчыцы з фермы “Вялікі Поўсвіж” Вольга Шарлай і Яніна Мільчаніна — 703 г, што на 183 г больш за адпаведны леташні перыяд. За чатыры месяцы гэтыя паказчыкі склалі адпаведна 645 г і 123 г. Па 615 г штосутачна з пачатку года прыбаўляла ў вазе жывёла з фермы “Паддуб’е” даглядчыка Васіля Трубчанкі. На бяспрывязным утрыманні маладняку на ферме “Вялікі Поўсвіж” прывагі жывёлы, якую даглядае Ніна Алесенка, з пачатку года склалі 572 г (плюс 80 г),­ у красавіку — 548 (плюс 44 г).

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>