Лепяльчане — пераможцы

На рацэ Ула прайшло адкрытае першынство па веславанні на байдарках і каноэ г. Лепеля, прымеркаванае да Дня горада. Удзел прынялі юнакі і дзяўчаты з гарадоў Віцебска, Новалукомля, Лепеля і в. Бароўка. Усе 2001 года нараджэння і маладзей. Разыгрываліся прызавыя месцы на дыстанцыі 200 метраў.

Лепяльчане аказаліся мацнейшымі. На каноэ-адзіночцы першым на фінішы быў сярод юнакоў Уладзіслаў Касцюковіч. Другое месца раздзялілі два ўдзельнікі — Кірыл Крачкоўскі і Максім Юшкевіч. На байдарцы-адзіночцы не было роўных Радзівону Масцінскаму, які заняў першае месца. Другім прыйшоў Максім Буда. Тут трэба ўлічваць, што юнак займаецца веславаннем усяго толькі паўтара месяца. Трэцяе месца — за Арцёмам Міснікам.

На каноэ-адзіночцы сярод дзяўчат лідзіравала Таццяна Лясота, другой фінішавала На­дзея Лясота. На трэцюю прыступку п’едэстала гонару ўзнялася па выніках змагання на каноэ-адзіночцы Адэліна Бу­дзяну. З добрым вынікам дайшлі да фінішу і дзяўчаты на байдарках-адзіночках. Першае месца прысуджана Вікторыі Івановай, другое — Карыне Валенціёнак.

Адначасова адбываўся і адбор на рэспубліканскую спартакіяду сярод спецыялізаваных вучэбна-спартыўных устаноў прафсаюзаў, якая адбудзецца 23 — 25 верасня ў Заслаўлі на веславальным канале. Прайшлі пераможцы і прызёры першынства г. Лепеля.

Наш кар.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>