Крадзяжы з дач

Пенсіянерка, жыхарка Лепеля, мае дачу ў вёсцы Забалацце. У пачатку лета яна пабывала там, навяла парадак і паехала дахаты. Адсутнічала больш за два тыдні. Калі ж наведалася зноў, была ў вялікім засмучэнні: нейкі злодзей узламаў дзверы, залез у дом, украў швейную машынку і металічныя вырабы для печы. Урон — 560 тысяч рублёў.
Супрацоўнікі міліцыі выявілі, што крадзеж — справа рук аднавяскоўца, 1983 года нараджэння. Вядзецца следства, частка ўкрадзенага вернута.
Некалькімі днямі пазней у міліцыю звярнулася кухар Старасельскай сярэдняй школы з заявай аб тым, што ў час яе адсутнасці невядомы сарваў прабой з уваходных дзвярэй, пранік у дом у вёсцы Юркоўшчына, украў прадуктаў харчавання на 258 тысяч рублёў. Міліцыянеры правялі расследаванне і выявілі, што крадзеж з узломам учыніў аднавясковец, беспрацоўны, 1971 года нараджэння. Украдзенае вернута.
Грамадзянін Расіі жыве і працуе ў Санкт-Пецярбурзе, аднак мае дачу ў пасёлку Белаазёрны на Лепельшчыне. Тут і “папрацаваў” злодзей. Выбраў час, калі гаспадара два тыдні не было дома, залез праз незамкнёную фортку. Яго здабычай сталі прадукты харчавання і вопратка на суму ў 800 тысяч рублёў. Па факце ўзбуджана крымінальная справа.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>