“Зялёныя” грошы

На двары ля Домжарыцкай сярэдняй школы — рознакаляровы “дыван”. Сёлета пасадзілі сальвіі, аксаміткі, вясёлыя дзеткі, лабілію, алісун, флокс аднагадовы, частку — насеннем, частку — расадаю, вырашчанай на падаконніках.

Вырошчваюць і памідоры. Чатырыста штук расады пайшло на продаж. “Зялёныя” грошы ў школьным кашальку вельмі дарэчы.

 

Пад бульдозер

 Летась на тэрыторыі раёна знесены сорак адзін нічыйны пакінуты дом з гаспадарчымі і іншымі пабудовамі на плошчы 7,11 гектара. Сёлета з пачатку года знесена дзесяць падобных дамоў на плошчы 1,6 гектара. Па іх прыняты пастановы і спынены правы пажыццёвай уласнасці грамадзян, якая даецца ў спадчыну.

 

Добрыя сустрэчы

 Адбылося чарговае пасяджэнне “Клуба добрых сустрэч”, які працуе ў раённай бібліятэцы. Пастаянныя наведвальнікі клуба — пажылыя людзі — сабраліся, каб за кубачкам чаю пагаварыць пра… чай. Абмеркавалі правілы чайнага этыкету, атрымалі інфармацыю пра тое, якія чаі існуюць, якія травы нарых­тоўваць зараз, каб зімою піць духмяную гаючую гарбату. Сустрэчу “Яго вялікасць чай” у клубе правяла бібліятэкар Аксана Рудэнка.

 

Пад новае будаўніцтва

 Чатыры зямельныя ўчасткі пераразмеркавала землеўпарадкавальная служба раёна паміж грамадзянамі частка ўнесена ў пералік незанятых зямельных участ­каў. На пераразмеркаваных участках ў Стаях, Мацюшыне і іншых населеных пунктах будзе весціся новае будаўніцтва.

 

Беларусь вачыма маладых

 Выстава пад такой назваю працуе ў цэнтральнай раённай бібліятэцы. Тут можна знайсці літаратуру на тэму маладзёжнай палітыкі Рэспублікі Беларусь, пра грамадскія аб’яднанні моладзі ў нашай краіне і той унёсак, які робяць маладыя людзі ў развіццё дзяржавы.

Віктар ЛЯШЧЫНА.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>