Востраў сямейных скарбаў на Лепельшчыне

11 Трэцякласнікі СШ №1 наведалі дзіцячую раённую бібліятэку, дзе прайшла конкурсна-забаўляльная праграма пра дом і сям’ю “Востраў сямейных скарбаў”. Дзеці паслухалі расказ пра дом і дамавікоў, даведаліся, хто такія Дрыёма, Бабай, Ваструха, Чур і г.д. Затым гаварылі пра сваякоў: дзевера, швагера, залоўку, ятроўку і інш. Цікавым атрымалася паведамленне пра бацькоў. Чыталі вершы пра маці, разам з татам лавілі рыбу. Не забыліся пра братоў і сясцёр. Кожны расказаў пра сваіх — дзе жывуць, працуюць, вучацца. А потым слухалі бабуліны і дзядулевы казкі. Казка “Гусі-лебедзі” была прачытана па-асабліваму — для ўважлівых.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>