Пульс Лепельшчыны за 18 сакавіка

Тыдзень дзіцячай кнігі

У Заслонаўскай школе прайшоў тыдзень дзіцячай кнігі. Вучні 5-11 класаў малявалі плакаты на конкурс “Беражы кнігу”. У межах тыдня адбылася сустрэча вучняў малодшых класаў з бацькамі. Правялі сумеснае мерапрыемства пад назваю “Мама, раскажы, што ты чытала ў дзяцінстве?”


У школе працавала брыгада юных карэспандэнтаў, якая правяла апытанне настаўнікаў на прадмет іх літаратурных прыхільнасцяў.
Арганізавала мерапрыемства школьны бібліятэкар Ірына Шаронава.

Педагагічнае кіно

У Поўсвіжскай СШ зманціравалі “педагагічнае кіно”. Фільм называецца “Выкарыстанне электронных сродкаў навучання пры ўдзеле мультымедыйных установак”. Мантаж фільма праходзіў паводле спецыяльнага сцэнарыя пад кіраўніцтвам намесніка дырэктара школы па вучэбна-выхаваўчай рабоце Ларысы Міхно.

Бывай, зіма!

Урачыста праводзілі зіму ў Вялікім Поўсвіжы вучні мясцовай школы сумесна з супрацоўнікамі СДК. Блінамі ды аладкамі, вясёлымі гульнямі, конкурсамі, танцавальнай праграмаю сустрэлі чацверакласнікі і іх класны кіраўнік Надзея Шарлаева масленіцу. Спалілі ўрачыста пудзіла Зімы, павесяліліся самі і гледачоў парадавалі.

Новы магазін

Цырульня, якая знаходзілася ў адным памяшканні з магазінам будматэрыялаў “Вясёлка” па вуліцы Чуйкова, саступіла месца магазіну “Электраінструмент”. Абедзве крамы належаць прыватнаму ўнітарнаму прадпрыемству “Лепельбудтавары” прадпрымальніка Мікалая Лебедзева.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>