Выратаваны людзі і маёмасць

— За першыя два месяцы 2011 года адбылося 15 пажараў, што на адзін менш, чым за адпаведны перыяд летась, — паведаміў намеснік начальніка раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Юрый Локцеў. — Маёмасны ўрон ад стыхійнага бедства склаў 79,7 млн. рублёў, на 43 млн. меней, чым за студзень і люты мінулага года.


— Шмат чалавечых ахвяр?
— На жаль, сёлета на пажарах загінула тры чалавекі і ўсе гэтыя трагічныя выпадкі – сумны вынік неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні ў стане алкагольнага ап’янення. Асабліва турбуе тое, што ў бягучым годзе ў бязлітасным полымі ўжо загінула на аднаго чалавека больш, чым летась.
— Колькі ўратавана людзей і матэрыяльных каштоўнасцей?
— Дзякуючы своечасовым паведамленням мясцовага насельніцтва ў цэнтр аператыўнага кіравання па тэлефоне 101 аб узнікшых узгараннях, хуткім і зладжаным дзеянням супрацоўнікаў РАНС, з пачатку бягучага года выратавана ад пажараў маёмасці на 107 млн. рублёў, у тым ліку захаваны 18 пабудоў, адна адзінка тэхнікі. Змаглі дапамагчы і людзям, якія раптоўна трапілі ў вогненны палон — уратавалі двух чалавек ад гібелі ў вёсцы Красналучка Валосавіцкага сельсавета.
— Ці маюцца ў службы ратавання “тэлефоны даверу”, па якіх можна выказаць свае меркаванні і прапановы?
— Для гэтага трэба звярнуцца ў Віцебскае абласное ўпраўленне МНС па тэлефоне 8-0212-47-78-16 або непасрэдна ў Міністэрства па надзвычайных сітуацыях па тэлефоннаму нумару 8-017-227-40-95.
М. АЗЁРНЫ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>