Аўтапрабег Памяці на Лепельшчыне

IMG_1514 У аўтапрабегу да Дня Вялікай Перамогі прынялі ўдзел вучні школ горада і раёна. Перад тым на плошчы горада прайшоў урачысты мітынг, да помніка У.І. Леніну былі ўскладзены кветкі, вучняў прынялі ў склад ГА БРСМ і піянераў. Першым пунктам аўтапрабегу значыўся ваенны шпіталь.

На вуліцы Чуйкова на месцы былога канцлагера для савецкіх ваеннапалонных былі знойдзены астанкі ахвяр Вялікай Айчыннай вайны. Вязняў утрымлівалі ў чыстым полі, зацягнутым калючым дротам, у раёне цяперашняга будынка аўтавакзала, шпіталя, сельгастэхнікі… Прысутныя сабраліся, каб аддаць даніну павагі загінулым. Перад пачаткам жалобнага мерапрыемства айцец Адам Каляда правёў памінальную службу.

Потым аўтакалона рушыла да помніка ў вёсцы Кветча…

Гітлераўцы захапілі ў палон дзясятак сем’яў з Пастрэжжа, некалькі параненых партызан і пагналі іх у Кветчу. На другі дзень зачынілі ў свірне і падпалілі.

Больш за шэсцьдзясят чалавек, сярод якіх была і цяжарная жанчына, загінулі ў полымі… На месцы гібелі ахвяр устаноўлена памятная стэла.

 З успамінаў сведкаў(вёска Крайцы):

— Фашысты пад канвоем прывялі змучаных, знясіленых людзей. Прымусілі капаць яму. Потым усіх расстралялі. Не ўсе загінулі ад кулі, аднак гітлераўцы не пашкадавалі нікога і закопвалі людзей яшчэ жывымі. Жыхароў вёскі не падпускалі да брацкай магілы. На працягу трох дзён з яміны чуліся чалавечыя стогны і крыкі. Дваццаць адзін чалавек пахаваны ў Брацкай магіле ахвяр фашызму.

Пасля ўдзельнікаў аўтапрабегу пачаставалі смачнай салдацкай кашай і чаем з пячэннем. Зладзілі канцэрт сіламі артыстаў праекта ”Мы – за мірную будучыню”.

IMG_1527 IMG_1538 IMG_1669 IMG_1675 IMG_1737 IMG_1770

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>