Серыйныя дачныя злодзеі «пашчыравалі не на сотках уласных, а на лепельскіх дачах»

21303 У РАУС за апошні час паступілі паведамленні пра шэраг дачных крадзяжоў. Першай цэллю злодзеяў стаў дом у вёсцы Чарнаручча, які належыць жыхарцы Лепеля. За паўтара месяца, пакуль яе не было, хтосьці пашураваў у яе на двары і ў гаспадарчых пабудовах. Злодей скраў дарожны веласіпед, апырсквальнік, тры касы, дзве сякеры – усяго на 800 тысяч рублёў. Міліцыянеры ўстанавілі, што крадзеж учыніў мясцовы жыхар, 1953 года нараджэння. Украдзенае вернута.

Другі факт крадзяжу зафіксаваны ў вёсцы Заслаўкі, дзе дачай валодае жыхарка горада Віцебска. Прыехаўшы пасля працяглай адсутнасці, жанчына была непрыемна здзіўлена: злодзей выставіў акно і пранік у дом, скраў харчы, спіртное і… аўтамабільнае масла. Словам, хапаў усё, што траплялася пад руку. Урон склаў 405 тысяч рублёў. Вядзецца следства.

Мінчанка, пенсіянерка, мае ў вёсцы Ворань дачу. Аднак пад час чарговага прыезду вымушана была звярнуцца ў праваахоўныя органы з заявай аб крадзяжы. Злачынца зрабіў пралом у сцяне гаража і скраў інструментаў на 1,2 мільёна рублёў. Супрацоўнікі АКВ РАУС выявілі зламысніка хутка, гэта быў жыхар вёскі Юркоўшчына, 1995 года нараджэння. Па факце крадзяжу ўзбуджана крымінальная справа, украдзенае вернута.

Апошні факт дачнага крадзяжу зафіксаваны ў вёсцы Паземшчына, дзе дачу мае жыхар Мінска, пенсіянер. У дом зламыснік пранік таксама праз выстаўленае аконнае шкло, скраў харчы і радыёпрыёмнік. Урон ацэнены ў 800 тысяч рублёў. Аператыўна-вышуковымі мерапрыемствамі ўстаноўлена, што да злачынства мае непасрэднае дачыненне непрацуючы жыхар вёскі Чаросава, 1960 года нараджэння. Праводзіцца следства, частка ўкрадзенага вернута.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>