Па карце баявых падзей сачылі лепельскія школьнікі за лёсам землякоў

Сёлета пяцікласнікі Каменскай школы Кірыл Бабіч, Таня Корзан, Аня Новікава, Кірыл Гайваронскі, Максім Якаўлеў пад кіраўніцтвам настаўніцы гісторыі Вольгі Харламавай напісалі даследчыя работы пра настаўнікаў-франтавікоў сваёй школы Дзмітрыя Арцёмавіча Субача, Міхаіла Міронавіча Шышко, Пятра Сяргеевіча Воранава. Усе яны людзі годныя, з бліскучым інтэлектам. Іх жыццё і баявыя біяграфіі служаць добрым прыкладам нашчадкам. Дзеці чыталі дакументальную літаратуру, сустракаліся са сваякамі, былымі вучнямі, аднавяскоўцамі, звярталіся да інтэрнэту і сродкаў масавай інфармацыі, склалі карту баявых падзей, прасачылі за лёсамі гэтых людзей у пасляваенны час.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>