Свет нашых захапленняў. Сімвал вясны і Радзімы.

IMG_0634 У “Скарбонцы” прайшоў раённы конкурс ткацкага майстэрства “Матчыны кросны”. Прынялі ўдзел восем дзяўчат са Стай і Старога Лядна. Невыпадкова ў суседняй зале віншавалі з юбілеем Народнага майстра Беларусі Наталлю Петухову, якая стаяла ля вытокаў адраджэння ткацтва на Лепельшчыне. На працягу трох дзён майстрыхі дэманстравалі сваю падрыхтоўку. У намінацыі “Ткацтва пояса на дошчачках” першае месца заваявала васьмігадовая Ульяна Камека, другое падзялілі Алеся Залатуха і Аліна Янушэўская.

“Ткацтва пояса на бердзечку” (спецыяльная прылада для ткацтва). У гэтай намінацыі не было роўных Лізавеце Грышчук. Валерыя Быкава была другая.

Лада Міснік, лаўрэат міжнароднага конкурса ”Палатняныя пераплёты”, зноў прадэманстравала высокі клас, падзяліла першае месца з Дарынай Пашкевіч у намінацыі “Ткацтва на кроснах”. Другое прысуджана Алене Пугач.

“Вызначаць лідараў было вельмі цяжка”, — дзеліцца Алена Барадзейка,  дырэктар раённага Цэнтра рамёстваў. У кагосьці больш складаная тэхніка, нехта зрабіў больш якасна, але тэхніка была прасцей… Для такой працы неабходны ўдумлівасць, цярпенне, уседлівасць. Гэта як гульня ў шахматы, трэба пралічыць і прадбачыць сітуацыю на шмат сцяжкоў наперад. Штосьці пайшло не так — усё робіш зноў, нават калі “гуляе” невялічкая нітачка і твой шэдэўр амаль гатовы”.

IMG_0636

IMG_0633

IMG_0631

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>