Два гаражы на Лепельшчыне некалькі дзён стаялі спакусліва незачыненымі

40730 Лепяльчанін 1977 года нараджэння мае аўтамабіль і, вядома ж, гараж у гаражна-будаўнічым кааператыве па вуліцы Чуйкова. Тры дні гаспадар не прыходзіў, а калі зноў наведаўся, то не знайшоў чатыры аўтамабільныя шыны на суму 1,8 мільёна рублёў.
У РАУС звярнуўся дырэктар аднаго з гарадскіх прадпрыемстваў з заявай аб тым, што з яго гаража невядомы злодзей скраў набор інструментаў, ацэнены на 640 тысяч рублёў. Супрацоўнікі аддзялення крымінальнага вышуку высветлілі, што да крадзяжу мае непасрэднае дачыненне вучань сярэдняй школы №3, які, да таго ж, стаіць на ўліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх. Украдзенае вернута.
Што адметна, у абодвух выпадках гаражы на некалькі дзён заставаліся спакусліва незамкнёнымі. А як вядома, магчымасць украсці і нара­джае злодзея.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>