Ці магчыма наведаць ўрача ў лепельскай паліклініцы і здаць аналізы на платнай аснове?

lcrb Інфармацыйна-прапагандысцкая група пад кіраў­ніцтвам начальніка фінансавага аддзела райвыканкама Святланы Анышкі наведала працоўны калектыў Прадстаўніцтва Белдзярж­страху па Лепельскім раёне. Работа групы была прысвечана тэме “2015 год — Год моладзі: мала­дзёжная палітыка і падтрымка інстытута сям’і ў Рэспубліцы Беларусь”.
Грунтоўна гэту тэму асвяці­ла ў сваім выступленні намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Аксана Лясун.
Пасля выступленняў удзельні­каў інфармацыйна-прапагандысцкай групы прысутныя атрымалі магчымасць звярнуцца да іх з набалелымі пытаннямі.
— Даволі часта ў магазінах райспажыўтаварыства прадугледжваюцца скідкі на пэўныя групы тавараў, але многія пакупнікі не ведаюць аб гэтым. Чаму не даюцца аб’явы аб скідках?
— У магазіне “Універмаг” да паслуг пакупнікоў прапануюцца падарункавыя сертыфікаты. Аднак пры набыцці тавараў па сертыфікатах паміж кліентамі і прадаўцамі нярэдка ўзнікаюць непаразуменні: па адным сертыфікаце чамусьці нельга набыць тавары ў некалькіх ад­дзелах. Не задавальняе пакупнікоў і невялікі асартымент тавараў, якія прапануюцца ва ўні­вермазе.
Галоўны эканаміст Лепельскага райспажыўтаварыства Тамара Дуж адзначыла, што ўзнятыя пытанні будуць абавязкова ўзяты на кантроль.
— У аддзяленні дзённага стацыянара, якое размешчана на трэцім паверсе цэнтральнай раённай паліклінікі, холадна, пацыенты адчуваюць сябе не камфортна.
— Для таго, каб здаць аналізы ў клініка-дыягнастычнай лабараторыі, заказала талон у рэгістратуры, дзе быў указаны канкрэтны час прыёму. Аднак пры ўваходзе ў лабараторыю ўбачыла аб’яву: “Прыём па жывой чарзе”. Навошта ж тады талоны?
— Ці магчыма наведаць урача ў паліклініцы, здаць аналізы на платнай аснове і ці патрэбна ў такіх выпадках знахо­дзіцца ў чарзе?
На пытанні адказаў намеснік галоўнага ўрача па амбулаторна-паліклінічнай рабоце ўстановы аховы здароўя “Лепельская ЦРБ” Аляксандр Гінэль:
— Сёлета запланавана правесці рамонт на трэцім паверсе цэнтральнай раённай паліклінікі, у тым ліку ў хірургічным блоку, а таксама ў жаночай кансультацыі. Безумоўна, у абноўленым добраўпарадкаваным памяшканні кожны з наведвальнікаў будзе адчуваць сябе ўтульна.
— Графік работы клініка-дыягнастычнай лабараторыі заўсёды вельмі напружаны: трэба зрабіць аналізы хворым, якія паступілі на стацыянарнае лячэнне, перад аперацыяй, цяжарным жанчынам і г.д. Нямала пацыентаў у работнікаў лабараторыі ў дзень праходжання медкамісіі, таму загадзя прадбачыць колькасць наведвальнікаў немагчыма. Пытанне арганізацыі прыёму пацыентаў у клініка-дыягнастычнай лабараторыі ў далейшым бу­дзе разгледжана адміністрацыяй бальніцы.
— Па жаданні пацыент мае магчымасць наведаць урача і на платнай аснове. У такім выпадку ён можа прайсці на прыём без чаргі. Такім жа чынам можна і здаць аналізы. Аднак калі пацыент атрымлівае вынікі аналізу, без кансультацыі ўрача яму не абысціся.
— Многіх пакупнікоў хвалюе пытанне, ці патрэбна аплачваць кошт поліэтыленавай плёнкі, у якую абгортваецца тавар.
Адказ на гэта пытанне мы атрымалі ў начальніка аддзела рэалізацыі рознічнага гандлю райспажыўтаварыства Алены Жарнасек:
— 27 ліпеня 2014 года ўступіла ў сілу пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, якой зацверджаны Правілы продажу асобных відаў тавараў і ажыццяўлення грамадскага харчавання, а таксама Палажэнне аб парадку распрацоўкі і зацвярджэння асартыментнага пераліку прадукцыі грамадскага харчавання.
Прадавец абавязаны перадаць пакупніку тавары належнай якасці ў тары і (або) ўпакоўцы, за выключэннем тавараў, якія па сваім характары не патрабуюць затарвання ва ўпакоўку, у адпаведным наборы (камплект тавараў) і камплектнасці з дакументамі і прыналежнасцямі, якія адносяцца да тавараў.
Тавары перадаюцца пакупніку ва ўпакаваным выглядзе без збірання дадатковай платы за ўпакоўку. Аднак від такой упакоўкі вызначаецца прадаўцом. Выключэнне складаюць упакоўкі тартоў, набораў харчавання, разліўных напояў, якія ўключаюцца ў рознічную цану тавараў.
Такім чынам, як гэта было прадугледжана і Правіламі ажыццяўлення рознічнага ганлю асобнымі відамі тавараў і грамадскага харчавання, зацверджанымі пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, што дзейнічалі раней, прадавец павінен перадаць пакупніку тавар, які патрабуе упакоўкі, ва ўпакаваным выглядзе (без кампенсацыі платы за ўпакоўку з пакупніка).
Пры рэалізацыі прадукцыі ўласнай вытворчасці прадавец таксама абавязаны перадаць пакупніку тавар, які патрабуе ўпакоўкі, ва ўпакаваным выглядзе без платы за ўпакоўку, але будуць гэта по­ліэтыленавыя пакеты або скрынкі, ланч-боксы або іншая ўпакоўка, вызначыць сам прадавец. Напрыклад, прадавец вызначыў, што бясплатнай упакоўкай з’яўляецца поліэтыленавы пакет. У гэтым выпадку прадавец прадстаўляе пакупніку магчымасць выбару: упакаваць прадукцыю ўласнай вытворчасці ў поліэтыленавы пакет без платы яго кошту або набыць за плату іншую ўпакоўку.
Святлана СІЛЬВАНОВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>