На лепельскім “маладзёжным скрыжаванні”…

165 Семінар-практыкум для сельскіх бібліятэкараў на тэму “Маладзёжнае скрыжаванне: прававое, маральнае, патрыятычнае выхаванне ў бібліятэках” адбыўся ў цэнтральнай раённай бібліятэцы. Удзельнічалі ў семінары таксама намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце дзяржпрафліцэя Святлана Салавей, інспектар ІСН Яўгенія Свідзінская, загадчыца аддзела эпідэміялогіі раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Наталля Паборцава. Бібліятэкары раённай бібліятэкі падзяліліся досведам работы з моладдзю ў межах пазнавальна-забаўляльнай праграмы “Падлеткавы мерыдыян”, якую праводзяць з навучэнцамі аграрна-тэхнічнага каледжа. Сельскія бібліятэкі аграгарадкоў падрыхтавалі электронныя прэзентацыі па здаровым ладзе жыцця “Мы – за здароўе, мы – за жыццё!” На семінары было адзначана, што маладзёжная палітыка ў раёне арыентавана на выяўленне праблем у моладзевым асяродку і скіравана на дасягненне маладымі людзьмі поспеху ў жыцці.
Уладзімір МІХНО.
На здымку: на семінары бібліятэкараў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>