Лепельская Бароўка пакарыла мінскі “Палітэх”

17 сакавіка У Мінску на базе Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта прайшоў першы Рэспубліканскі турнір па інтэлектуальных гульнях сярод школьнікаў “Кубак Політэху”, у якім прынялі ўдзел сорак тры каманды з пятнаццаці гарадоў краіны. Складаўся турнір з трох гульняў: “Свая гульня”, “Медыя-мікс” і “Што? Дзе? Калі?”. Несумненны поспех чакаў інтэлектуалаў з Лепельшчыны. Каманда “Віртуале” 9 ”А” класа Бароўскай СШ “бліснула інтэлектам” і заняла першае месца ў гульні “Што? Дзе? Калі?” І гэта далёка не адзіны поспех калектыву, які існуе ўжо амаль пяць гадоў. За гэты час бароўскія інтэлектуалы займалі прызавыя месцы ў турнірах “Кубак правінцыі”, што праходзіў у Лепелі. Летась былі першыя на гэтым турніры сярод “ювеналаў”. Прывозілі дыпломы з Чашнікаў з рэгіянальнага турніру інтэлектуалаў “Майскі жук” і г.д.
Уладзімір МІХНО.
На здымку: каманда “Віртуале” Бароўскай СШ.

Один комментарий для “Лепельская Бароўка пакарыла мінскі “Палітэх”

  • 02.04.2015 в 12:21 дп
    Permalink

    1 место в Минске на Кубке БНТУ тоже среди ювеналов, а не всех школьников (в общем 7-ое). Ювеналы — учащиеся до 9 класса включительно. источник: http://detiblik.net/games/politex/cgk.html

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>