На Лепельшчыне адбыліся сустрэчы з ветэранамі

1269358370_9_may_2009-15 У лютым-сакавіку ў раёне прайшлі сустрэчы з інвалідамі і ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны, вязнямі фашысцкіх засценкаў, людзьмі, якія перажылі блакаду Ленінграда, працаўнікамі тылу, сем’ямі загінулых. Для гэтага рашэннем райвыканкама былі створаны групы па арганізацыі віншаванняў, у якія ўвайшлі прадстаўнікі органаў мясцовай улады, райваенкамата, работнікі сацыяльнай сферы і г.д. Названым катэгорыям былі ўручаны медалі і каштоўныя падарункі. У ходзе гэтых сустрэч і ў межах дзяржаўнай акцыі “Мы вас віншуем, баявыя сяброўкі!” былі ўганараваны шэсцьдзясят восем жанчын, з іх адзінаццаць удзельнікаў і адзін інвалід Вялікай Айчыннай вайны, сем працаўніц тылу, блакадніца, чатырнаццаць паўналетніх і дваццаць пяць непаўналетніх вязняў фашысцкіх засценкаў, дзевяць жанчын з сем’яў загінулых. Напярэдадні Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў матэрыяльную дапамогу атрымалі чатыры “афганскія маці”. Спонсарам каштоўных падарункаў стала шматпрофільная медыцынская кампанія “ЛАДЭ”.
Уладзімір МІХНО.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>