На лепельскім рынку хлопец гандлюе па-беларуску

Изображение456456456 006І гэта многім падаецца дзівакаватым, бо не часта ў нашым горадзе сустрэнеш беларускамоўнага бізнэнмэна. Пакупнікі падыходзяць, пытаюцца, надта не абцяжарваючы сябе клопатам пра чысціню сваёй гаворкі. Імкнуцца – па-руску, атрымліваецца часцей на “трасянцы”. У адказ Андрэй Каротчык дае вычарпальныя тлумачэнні на роднай мове. І хоць у самога яшчэ атрымліваецца таксама небездакорна, бо размаўляе Андрэй па-беларуску меней як год, аднак хлопец стараецца і з кожным разам выходзіць усё лепей.
Роднаю мовай зацікавіўся прадпрымальнік пасля знаёмства ў Докшыцах з беларускім драматургам Фёдарам Палачаніным, які прыйшоў да яго сёе-тое купіць.Гэта стала штуршком. А пасля авалодала ім прага пазнання роднага слова. Андрэй пачаў чытаць беларускія кніжкі, а заадно і збіраць хатнюю бібліятэку на роднай мове. З задавальненнем шукае ў слоўніках новыя родныя словы і параўноўвае з тымі, якія чуў у вёсцы, дзе ў дзяцінстве рос, ад бабулі, бацькоў. Працэс пазнання Андрэю вельмі падабаецца. Зацікавіўся сямейным радаводам, што мае ў адначассі як каталіцкія, шляхецкія, так і праваслаўныя карані. Стаў гаварыць па-беларуску не толькі на рынку, але і дома, у сям’і.
А калі сёй-той з пакупнікоў пачынае нервавацца, маўляў, чаму гандляр гаворыць “не як усе”, а часам і папракаць, Каротчык спакойна адказвае: “Жыву ў Беларусі і гавару па-беларуску і вам таксама раю ведаць родную мову”.
Уладзімір МІХНО.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>