Лепельскае возера Азерцы. Браканьер з электравудай. Біў токам усё жывое. «Улоў» што трэба — звыш 12 млн рублёў з уласнай кішэні. А далей? Далей…

к заметке лепельскае возера азерцыЛепельская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету ахоплівае сваёй дзейнасцю тэрыторыі Лепельскага, Чашніцкага і Ушацкага раёнаў.
— Летась намі было выяўлена 187 парушэнняў прыродаахоўнага заканадаўства, з іх 95 — па рыбалоўстве, 14 — па паляванні, 51 — па лесакарыстанні, — адзначыў начальнік інспекцыі Аляксандр Барадулін. — У браканьераў канфіскавана больш за 100 штук рыбалоўных сетак агульнай даўжынёй 5,4 кіламетра, 277 іншых забароненых прылад рыбнай лоўлі, адабрана 195 кілаграмаў незаконна здабытай рыбы, 317 кілаграмаў мяса, сем адзінак агнястрэльнай зброі, больш чым 2,5 тысячы кубаметраў драўніны. Усяго летась у следчыя органы намі было перададзена 14 матэрыялаў аб правапарушэннях прыродаахоўнага накірунку, на падставе якіх узбуджана адзінаццаць крымінальных спраў. Быў прад’яўлены да аплаты ўрон на суму 277 мільёнаў рублёў.
— Як адбываецца затрыманне вінаватых асоб?
— У інспекцыі пастаянна ўключаны “тэлефон даверу”, па якім грамадзяне паведамляюць аб парушэннях прыродаахоўнага заканадаўства і чакаюць прыняцця адпаведных мер рэагавання.
Наогул, наша крайне небяспечная і адказная “служба дні і ночы” ў асноўным праходзіць у выглядзе правядзення кантрольных мерапрыемстваў у палявых умовах па выяўленні і затрыманні тых, хто вырашыў паквапіцца на прыродныя багацці. Напрыклад, вельмі няпроста было 12 чэрвеня 2014 года затрымаць на возеры Азерцы Лепельскага раёна грамадзян Расійскай Федэрацыі, якія здабывалі рыбу з выкарыстаннем электралавільнай устаноўкі. Урон, які быў прычынены навакольнаму асяроддзю, склаў больш за 12,4 мільёна рублёў. Следчымі органамі ўзбуджана крымінальная справа. Нанесеныя страты ўжо кампенсаваны, аплачаны, аднак справа, па-сутнасці, здзейсненага браканьерства яшчэ будзе разгледжана ў судзе.
— Ці фіксаваліся выпадкі браканьерства ў канцы мінулага года?
— У пачатку лістапада жыхар Гарадка Алег Дзмітрачэнка і лепяльчанін Валерый Дзмітрачэнка сумесна на возеры Жэжліна закідвалі нерат, лавілі рыбу сеткамі. Судом яны аштрафаваны ў памеры дзесяць базавых велічынь на кожнага зламысніка са спагнаннем прычыненых страт у суме 600 тысяч рублёў і канфіскацыяй трох рыбалоўных сетак.
23 лістапада жыхар Жодзіна Васіль Дзірко пры паляванні з выкарыстаннем ружжа ва ўгоддзях ААТ “Заранка” парушыў Правілы вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання. Судом на парушальніка накладзены штраф у памеры 25 базавых велічынь — тры мільёны 750 тысяч рублёў з пазбаўленнем права палявання на адзін год і канфіскацыяй паляўні­чага ружжа.
М. АЗЁРНЫ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>