“Белая Русь” адольвае новыя вехі на шляху сталення

Изображение 207“Белая Русь” — у сярэдневякоўе менавіта гэтыя два вельмі трапныя, уражлівыя словы азначалі вольныя, свабодныя ад прыгнечання землі нашай краіны. Таму не выпадкова яны былі ўзятыя для назвы рэспубліканскага грамадскага аб’яднання, паколькі даволі коратка і яскрава характарызуюць яго мэты і задачы. Аб гэтым вялася гаворка і на III справаздачна-выбарнай канферэнцыі раённай арганізацыі РГА “Белая Русь”. З дакладам аб рабоце раённай арганізацыйнай структуры рэспубліканскага грамадскага аб’яднання за перыяд з 17 мая 2012 па 23 студзеня 2015 года выступіла яе старшыня, дырэктар КУП ДРАЦ “Жамчужына” Вера Закрэўская. У апошнія гады каля паўтысячы членаў РГА “Белая Русь” праводзілі на Лепельшчыне змястоўную работу па прыцягненні шырокіх колаў грамадскасці да вырашэння праблем дзяржаўнага будаўніцтва, эканамічнага і сацыяльна-культурнага развіцця нашага роднага краю.
На рахунку раённай арганізацыі ГА “Белая Русь” шмат карысных спраў. Да іх ліку адносіцца правядзенне мерапрыемстваў, звязаных са святкаваннем 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, а таксама арганізацыя штогадовых акцый, прымеркаваных да Дня Перамогі, Дня Незалежнасці, сустрэчы Новага года (“У Новы год з “Белай Руссю”, “З любоўю да дзяцей!” і г. д.). Толькі летась раённай арганізацыяй былі выдзелены фінансавыя сродкі для матэрыяльнага заахвочвання дзевяці вучняў школ раёна-пераможцаў абласных алімпіяд, правядзення раённай канферэнцыі маладых спецыялістаў з наведваннем лепшых прадпрыемстваў і ўстаноў Лепельшчыны, арганізацыі выстаў мясцовых народных майстроў у раённым Цэнтры рамёстваў і інш.
Адбыліся выбары савета арганізацыйнай структуры раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” і кантрольна-рэвізійнай камісіі. Старшынёй раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” зноў была абрана Вера Закрэўская.
На справаздачна-выбарнай канферэнцыі ва ўрачыстай абстаноўцы былі ўручаны дакументы па прыналежнасці да грамадскага аб’яднання шэрага новых членаў РГА “Белая Русь”, у тым ліку старшыні райвыканкама Барысу Яфрэмаву.
Мікалай ГАРБАЧОЎ.

Изображение 170

Изображение 103

Изображение 091Изображение 179

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>