Восем чалавек на Лепельшчыне атруціліся…

Толькі за мінулы год на Лепельшчыне атруціліся алкаголем восем чалавек. На жаль, спакусе “сяброўства з Бахусам” паддаюцца не толькі асацыяльныя элементы, але і цалкам паспяховыя людзі, алкаголь дэградуе асобу. Аднак жа — і гонім, і п ’ём, і труцімся… Як паведаміў намеснік начальніка аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі Лепельскага РАУС Віталь Барадзейка, летась за паяўленне ў п’яным выглядзе і распіцце спіртных напояў у грамадскіх месцах органамі аховы правапарадку прыцягнута да адміністратыўнай адказнасці 1316 грамадзян, за знаходжанне п’янымі на рабочых месцах – дзевяноста тры чалавекі. Выяўлена шэсцьдзясят фактаў незаконнага вырабу і захоўвання самагону і брагі, канфіскавана 5766 літраў, а таксама сем самагонных апаратаў. Пяцьдзясят сем чалавек накіраваны на прымусовае лячэнне ў ЛПП.
Уладзімір МІХНО.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>