Лепельшчына славіцца красунямі-дзяўчатамі. Наколькі ўжо пераборлівы Цярэшка, а ў чатырох вёсках прыгажунь тутэйшых упадабаў

IMG_5717Абрад жаніцьбы Цярэшкі перажывае адраджэнне. Напрыклад, сёлета ён праводзіўся ў чатырох населеных пунктах Лепельшчыны. У сельскім клубе вёскі Горкі дзея была арганізавана сіламі саміх работнікаў і удзельнікаў народнага фальклорнага калектыву “Кругаверць”, далучылася таксама шмат вяскоўцаў.
Гулянні ў вёсцы Цярэшкі ўжо каторы год ладзіць студэнцкае этнаграфічнае таварыства. Дзясяткі пар у народных строях ладзяць танцы, гульні, стараючыся дакладна паўтарыць старажытны абрад.
Вялікае свята сёлета арганізаваў і аматар адраджэння народнай спадчыны Васіль Шкіндзер у клубе вёскі Вялікі Поўсвіж.
Вольга Маханенка шмат гадоў таму праявіла цікавасць да абраду жаніцьбы Цярэшкі, шмат зрабіла для ўнясення яго ў рэспубліканскі спіс культурнай спадчыны. Сёлета яна арганізоў­вала народныя гулянні разам з гаспадаром аграсядзібы “Люкжына” Віктарам Труфанавым. Прынялі ўдзел больш за паўтара дзясятка пар з усіх куточкаў Лепельшчыны, а таксама з Мінска, Гомеля, нават з Брэста.
Прысутны на свяце старшыня райвыканкама Барыс Яфрэмаў сказаў:
— У мінулыя два гады, калі мяне запрашалі, з-за вялікай занятасці, прабачце, не мог прыняць ­удзел у святах. У трэці раз ужо было неяк няёмка прапусціць, таму я тут. Народная спадчына адраджаецца. Мы, улада, са свайго боку і надалей будзем рабіць усё магчымае для гэтай справы.
Васіль
МАТЫРКА.
На здымку: жа­ніцьба Цярэшкі.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>