Застаюцца лічаныя хвіліны, каб вызваліць ахвяру аварыі з металічных «абдымкаў» і захаваць жыццё

8Прыемна было пазнаёміцца з прапаршчыкам раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Канстанцінам Васілеўскім. Падцягнуты, фізічна моцны мужчына — міжволі падумалася, што менавіта такім і павінен быць сапраўдны выратавальнік, які гатовы ў любы момант прыйсці на дапамогу таму, хто трапіў у экстрэмальнае становішча. Так склалася, што наша сустрэча адбылася адразу пасля таго, як у Канстанціна Аляксандравіча закончылася чарговае сутачнае дзяжурства на пажарным аварыйна-выратавальным пасту ў Домжарыцах.
— Як у камандзіра аддзялення ў маім падпарадкаванні знаходзіцца баявы разлік, які па першым тэлефанаванні аб надзвычайным здарэннні можа адразу выехаць на яго ліквідацыю, мінімізацыю наступстваў на спецыялізаванай аўтамашыне ЗІЛ-(131) 137 А, — адзначыў Канстанцін Васілеўскі. — Пажарная аварыйна-выратавальная тэхніка ўвесь час падтрымліваецца ў спраўным стане, забяспечана належным запасам вады, іншых сродкаў пажаратушэння, а таксама наборам неабходнага сучаснага аварыйна-выратавальнага абсталявання. У гэтым вялікая заслуга і нашага вадзіцеля Дзмітрыя Старавойтава.
Наш пост знаходзіцца на цэнтральнай сядзібе Бярэзінскага біясфернага запаведніка. Прытым усяго ў некалькіх кіламетрах ад населенага пункта праходзіць ажыўленая аўтамагістраль Мінск — Віцебск, на якой, на жаль, перыядычна адбываюцца дарожна-транспартныя здарэнні. Бываюць выпадкі, калі ў іх выніку людзі аказваюцца заціснутымі ў металічным салоне, моцна пашкоджаным у час аварыі. Застаюцца лічаныя хвіліны для таго, каб паспець своечасова вызваліць іх адтуль, захаваць пацярпелым жыццё. Даводзіцца дзейнічаць хутка і дакладна, што добра адпрацоўваецца намі на трэніровачных вучэбных занятках, у час рэгулярна праводзімых спаборніцтваў па пажарна-выратавальных відах спорту.
— Што дазваляе паспяхова спраўляцца з абавязкамі выратавальніка?
— Сапраўднай жыццёвай школай для мяне стала тэрміновая служба ў арміі ў 1992 — 1993 гадах. Не прайшла дарэмна і праца лесніком Домжарыцкага лясніцтва ДПУ “Бярэзінскі біясферны запаведнік”, лесні­ком Стайскага лясніцтва ДЛГУ “Лепельскі лясгас”.
Пачынаў у 1999 годзе са службы пажарным раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. Узнагароджаны Ганаровай граматай Віцебскага абласнога ўпраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь.
— Як склалася асабістае жыццё?
— Жанаты. Жонка Наталля працуе кіраўніком групы цэнтралізаванай бухгалтэрыі аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама. Старэйшая дачка Ірына вучыцца на першым курсе філалагічнага факультэта Белдзяржуніверсітэта. Малодшай дачцэ Анастасіі споўнілася яшчэ толькі чатыры гады, наведвае дзіцячы сад №6 горада Лепеля. Жывём у двухпакаёвай кватэры з усімі зручнасцямі, якую пабудавалі ў складзе аднаго з першых створаных у Лепелі жыллёвых кааператываў.
Мікалай ГАРБАЧОЎ.
На здымку: Канстанцін Васілеўскі.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>