Бісквітныя, пясочныя, мядовыя, з машынкамі і без

У звычайны дзень працаўнікі кулінарнага камбіната выпякаюць каля 50 – 70 тортаў, а таксама іншую салодкую прадукцыю: булачкі, пірожныя. Затое на навагоднія святы аб’ём працы павялічваецца больш, як у 20 разоў. Напрыклад, будзе накіравана ў гандлёвую сетку каля 1300 тортаў. Вядома, аб’ёмы іншай кандытарскай прадукцыі таксама змяншаць нельга.
Асартымент тортаў разнастайны: бісквітныя, пясочныя, мядовыя з самым разнастайным напаўненнем. Спажыўцы усё больш прыхільна ставяцца да натуральных харчовых прадуктаў – сметанковага масла, згушчанага малака, яблычнага павідла. Усё часцей кулінары вяртаюцца да старых рэцэптаў.
За святочныя дні за рэалізацыю кулінарнай прадукцыі плануецца атрымаць каля 50 мільёнаў рублёў.
Першага сутдзеня багата імяніннікаў, для іх торты па спекыяльных заказах. Хлопчыкам часта на салодкіх прысмаках малююць машынкі, дзяўчынкам – карціны з кветкамі і лялькамі, для дарослых – больш класічныя ўпрыгожванні.
Васіль МАТЫРКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>