«Цацкі, народжаныя ў СССР»

549У зале краязнаўчага музея прайшла прэзентацыя арыгінальных экспанатаў выставы над назвай “Цацкі, народжаныя ў СССР”. Яе падрыхтавалі і прадставілі старшы навуковы супрацоўнік установы культуры Алена Ганчарэнка і мастак Таццяна Булаўка. Наогул, гэта змястоўная культурна-пазнавальная акцыя разлічана перш за ўсё на людзей старэйшага пакалення, якім цікава пабачыць цацкі часоў іх дзяцінства, а таксама няўрымслівых юных лепяльчан, якія не пакінуць без увагі прадметы эпохі, што адышла ў далёкае мінулае.
На выставе шырока прадстаўлены цацкі 60 — 90-х гадоў дваццатага стагоддзя. Прынеслі іх у музей жыхары горада і раёна. Тут можна пабачыць не толькі разнастайных лялек, плюшавых мядзве­дзяў, навагодніх дзедаў марозаў і снягурак, але і цацачныя грузавыя і легкавыя аўтамашыны, танкі, самаходныя гарматы, іншыя зменшаныя копіі разнастайных тэхнічных сродкаў і механізмаў.
Наведвальнікам прапанавана і вялікая калекцыя ёлачных святочных упрыгожанняў, шкляных гірляндаў і бусаў. Цацкі самі па сабе вельмі цікава і займальна распавядаюць аб рэальным жыцці і героях таго часу (касманаўтах, лётчыках, спартсменах).
На адкрыццё выставы прыйшлі выхаванцы дзіцячага сада №4 горада Лепеля разам са сваімі выхавальнікамі, а таксама дарослыя, неабыякавыя да гісторыі і культуры нашага роднага краю. Перад прысутнымі выступілі вучні мясцовай дзіцячай школы мастацтваў, з якімі працуе выкладчык Наталля Джамілашвілі. Яны прачыталі вершы знакамітых і ўсімі любімых аўтараў — Агніі Барто, Карнея Чукоўскага, Самуіла Маршака. Папулярную песню былых часоў “Пропала сабака” выканаў вучань 5 “Б” класа СШ №3 Давід Дыман.
Лепяльчане, якія прынеслі ў музей для ўсеагульнага агляду свае асабістыя цацкі, былі заахвочаны каляровымі буклетамі “Лепельскі краязнаўчы музей”.
Завяршылася прэзентацыя выставы ў краязнаўчым музеі дэманстрацыяй вельмі папулярнага ў былыя часы мульт­фільма “Ну, пачакай!”
Мікалай
ГАРБАЧОЎ.
На здымках: асаблівую цікавасць у дзяцей выклікалі ёлачныя ўпрыгажэнні, якія раней выкарыстоўваліся на Новы год.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>