Камерцыйнае жыллё

У апошні час шмат гаворыцца пра камерцыйнае жыллё. Цікавая тэма і для лепяльчан, асабліва для маладых сем’яў. Вось і мой сын нядаўна ажаніўся. Жывуць маладыя пакуль у мяне, аднак трэба думаць ім пра свой дах над галавой. Хацелася б прачытаць у газеце артыкул аб такім відзе жылля.
Надзея Крыцкая, жыхарка Лепеля.
Кансультацыю рэдакцыя атрымала ў Міністэрстве жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.
Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 563 “Аб некаторых пытаннях прававога рэгулявання жыллёвых адносін” вызначаны катэгорыі грамадзян, якія маюць першачарговае права на жылыя памяшканні камерцыйнага выкарыстання на перыяд працоўных (службовых) адносін. Зараз да іх адносяцца асобы, што не маюць жылых памяшканняў ва ўласнасці (доляй у праве ўласнасці на жылыя памяшканні) і (або) ў валоданні і карыстанні ў населеным пункце па месцы працы (службы). Гэта датычыцца суддзяў, пракурорскiх работнiкаў, а таксама дзяржаўных служачых згодна з пералікам пасад; маладых рабочых (служачых), спецыялістаў, якія атрымалі адукацыю за кошт сродкаў рэспубліканскага і (або) мясцовых бю-джэтаў; ваеннаслужачых; работнікаў пры прызначэнні на пасаду ў выпадку іх пераезду з іншага населенага пункта пры ўмове, што на месцы няма раўнацэннай замены; навукоўцаў, прафесарска-выкладчыцкага саставу ўстаноў вышэйшай адукацыі, работнікаў арганізацый культуры.
Устаноўлена абмежаванне ў долі жылых памяшканняў, прызначаных для першачарговага выдзялення на перыяд працоўных (службовых) адносін, — не больш за 30% ад агульнай колькасці незаселеных жылых памяшканняў камерцыйнага выкарыстання камунальнага жыллёвага фонду. Акрамя таго дзесяць працэнтаў ад агульнай колькасці незаселеных жылых адпаведных памяшканняў прызначаюцца для вайскоўцаў. Астатнія 60 працэнтаў размяркоўваюцца ў агульным парадку — грамадзянам, якія стаяць на ўліку тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, зыходзячы з даты пастаноўкі на ўлік.
Пры адсутнасці грамадзян, якія стаяць на ўліку, жылыя памяшканні камерцыйнага выкарыстання прадастаўляюцца асобам, што не маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, па даце падачы заявы аб прадастаўленні жылога памяшкання.
Аналагічнае размеркаванне жылых памяшканняў камерцыйнага выкарыстання замацавана ў частцы рэспубліканскага жыллёвага фонду: арганізацыя мае права самастойна прадугледжваць у лакальных нарматыўных прававых актах катэгорыі грамадзян з ліку работ-нікаў гэтых арганізацый, што маюць першачарговае права (у межах 40 працэнтаў ад агульнай колькасці жылых памяшканняў камерцыйнага выкарыстання).
Заявы прымаюцца на падставе інфармацыі аб наяўнасці такіх жылых памяшканняў, размешчанай на афіцыйных сайтах мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў па месцы знаходжання гэтых жылых памяшканняў.
Падобная інфармацыя павінна змяшчаць звесткі аб месцы знахо­джання жылых памяшканняў камерцыйнага выкарыстання, колькасным і якасным іх складзе, характарыстыцы і ўзроўні добраўпарадкавання жылых памяшканняў, памеры платы, тэрміне звароту за прадастаўленнем такіх жылых памяшканняў. З улікам таго, што на атрыманне жылых памяшканняў камерцыйнага выкарыстання чарга не фарміруецца, заявы ад грама­дзян прымаюцца не раней, чым са дня размяшчэння названай інфармацыі.
Урэгуляваны парадак вызначэння платы за карыстанне жылымі памяшканнямі камерцыйнага выкарыстання. Пры гэтым памер платы залежыць ад падстаў карыстання такімі памяшканнямі.
Нашых чытачоў, вядома, зацікавіць і фінансавы бок справы. Памер платы за карыстанне ў цяперашні час вызначаецца, зыходзячы з памеру базавай стаўкі платы, устаноўленай Саветам Міністраў РБ (0,2 базавай велічыні) з прымяненнем каэфіцыентаў, вызначаных аблвыканкамамі і Мінскім гарвыканкамам у залежнасці ад ступені добраўпарадкавання і месца знаходжання жылых памяшканняў.
Пры гэтым у дачыненні да жылых памяшканняў, уключаных у склад жылых памяшканняў камерцыйнага выкарыстання з ліку службовых, спецыяльных службовых і асобных відаў спецыяльных жылых памяшканняў (да першага красавіка 2014 г.), а таксама жылых памяшканняў дзяржаўнага жыллёвага фонду, занятых грамадзянамі па дагаворах найму жылога памяшкання дзяржаўнага жыллёвага фонду (да першага ліпеня 2016 года), памер платы ўстанаўліваецца з улікам паніжальных каэфіцыентаў. Такія каэфіцыенты ўстаноўлены зараз па рэспубліцы ў памеры 0,1, для Мiнска — 0,2.
Не лішне дадаць і такую інфармацыю. Дагавор найму жылога памяшкання камерцыйнага выкарыстання заключаецца пры наяўнасці працоўных (службовых) адносін — на перыяд такіх адносін, а ў выпадку выдзялення ў агульным парадку грамадзянам, якія стаяць на ўліку тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў або якія не стаяць на такім уліку, — на тэрмін да пяці гадоў.
А вось падставамі для высялення з жылых памяшканняў камерцыйнага выкарыстання з’яўляюцца заканчэнне тэрміну дзеяння дагавора найму, акрамя выпадкаў, калі дагавор падлягае заключэнню на новы тэрмін. Разам з тым дагавор, заключаны на пяць гадоў, пасля заканчэння тэрміну яго дзеяння павінен быць прадоўжаны на новы тэрмін пры ўмове, што наймальнік па да­дзенай дамове належным чынам выконваў свае абавязкі, якія вызначаны тыпавым дагаворам найму жылога памяшкання камерцыйнага выкарыстання дзяржаўнага жыллёвага фонду. Улічваюцца таксама наяўнасць без уважлівых прычын запазычанасці па ўнясенні платы за карыстанне і (або) жыллёва-камунальныя паслугі ў памеры двухмесячнай платы і (або) жыллёва-камунальныя паслугі, спыненне працоўных (службовых) адносін з арганізацыяй, якая выдзеліла жылое памяшканне, у выпадку, калі жылое памяшканне прадастаўлена ў сувязі з характарам працоўных адносін.
А калі адносіны скасаваны? У такім выпадку прадугледжваецца безумоўнае вызваленне жылых памяшканняў камерцыйнага выкарыстання. У гэтай сувязі грамадзяне, якія пражываюць у жылых памяшканнях камерцыйнага выкарыстання на перыяд працоўных (службовых) адносін, захоўваюць права заставацца на ўліку тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў.
Пры належным выкананні ўмоў дагавора найму жылога памяшкання камерцыйнага выкарыстання наймальнік можа карыстацца камерцыйным жыллём практычна бестэрмінова, паколькі дагавор падлягае прадаўжэнню на новы тэрмін. Акрамя таго, у дачыненні да гэтага віду жылых памяшканняў распаўсюджваюцца палажэнні Жыллёвага кодэкса Рэспублікі Беларусь, якія датычацца пераафармлення, змены дагавора найму жылога памяшкання.
На першага чэрвеня 2014 года ў рэспубліцы налічвалася 26532 жылыя памяшканні камерцыйнага выкарыстання, з якіх 1835 кватэр — новае пабудаванае жыллё, 2635 кватэр — вызвалены другасны жылфонд, 22062 кватэры — заселеныя жылыя памяшканні, уключаныя ў разрад жылых памяшканняў камерцыйнага выкарыстання.
Немалаважная і такая дэталь. Улічваючы, што сродкі, атрыманыя ад здачы жылых памяшканняў камерцыйнага выкарыстання, будуць накіроўвацца на будаўніцтва, рэканструкцыю жылых дамоў пад жылыя памяшканні камерцыйнага выкарыстання, дзяржаўны жыллёвы фонд для мэтаў здачы па дагаворах найму жылых памяшканняў камерцыйнага выкарыстання пастаянна будзе павялічвацца. Развіццё такога фонду акажа дапамогу грамадзянам, што стаяць на ўліку тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў дзесяцігоддзямі, здымаць у дзяржавы жыллё і пры гэтым ажыццяўляць меры па паляпшэнні сваіх жыллёвых умоў.
У. ВАЛОДЧАНКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>