Адміністрацыйныя працэдуры

З пачатку года ў Бароўскім сельвыканкаме былі выкананы 794 адмі­ністрацыйныя працэдуры. Гэта выдача даведак, пастаноўка на ўлік па паляпшэнні жыллёвых умоў, рэгістрацыя дамоў найму жыллёвых памяшканняў і прыватнага жыллёвага фонду, выдача пашпартоў, рэгістрацыя шлюбаў і нараджэнняў, прыняцце рашэнняў па планіроўцы, перапланіроўцы кватэр і інш. Было спагнана дзяржпошліны на суму шэсць мільёнаў 200 тысяч рублёў, што складае 105 працэнтаў да плана.

 Тройчы лаўрэат

Мастацкі калектыў “Калінава сапілка” пад кіраўніцтвам Ніны Бяздзенежных, які працуе пры Бароўскім цэнтры культуры і адпачынку, трэці год запар становіцца лаўрэатам фестывалю нацыянальных культур “Нас з’яднала зямля Беларусі”. “Калінава сапілка” выступае на сцэне ўжо трынаццаць гадоў, апошнія тры з якіх атрымлівае адмысловае запрашэнне арганізатараў гродзенскага фестывалю.

 Экскурсія ў юнацтва

Сабраліся разам на сустрэчу з юнацтвам выпускнікі 1974 года Бароўскай сярэдняй школы. Усяго прыехалі чатырнаццаць чалавек. На той час школа месцілася ў будынку цяперашняга сельвыканкама. Былыя выпускнікі пажадалі наведаць школу, дзе калісьці вучыліся. Імправізаваную экскурсію для іх правяла старшыня сельсавета Вольга Пятрова. Гасцям вельмі спадабалася, і яны пакінулі ўхвальны водгук у Кнізе памяці Бароўскага сельсавета. А яшчэ “вучні” сустрэліся са сваімі настаўнікамі Лідзіяй Васільеўнай Сільвановіч і Фаінай Міхайлаўнай Іўчык, якія выкладалі адпаведна англійскую мову і геаграфію. Сустрэча атрымалася ў адначассі шчымлівай і радаснай.

 І чытаюць, і спяваюць

Мясцовыя “эстрадныя актывісткі” Галіна Іванова, Надзея Аніферава, Ала Віткоўская — людзі ініцыятыўныя і творчыя, з’яўляюцца пастаяннымі ўдзельнікамі творчых мерапрыемстваў на сцэне Бароўскага цэнтра культуры і адпачынку. Галіна Іванова выступае ў калектыве “Сударынька”. Жанчыны выразна чытаюць вершы, спяваюць. Галіна Уладзі­міраўна і Ала Канстан­цінаўна станавіліся лаўрэатамі абласнога конкурсу “Не старэюць душой ветэраны” ў намінацыі “Выразнае чытанне”.
Віктар
ЛЯШЧЫНА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>