Неацэнны скарб

IMG_4673Вядома, што самым вялікім і неацэнным скарбам для чалавека з’яўляецца здароўе — адчуванне поўнага фізічнага і псіхічнага дабрабыту. Аб тым, якая работа вядзецца па мадэрні­зацыі, умацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы медыцынскіх устаноў нашага раёна, наколькі забяспечана медыцынская сетка маладымі кадрамі, размаўляем з галоўным урачом установы аховы здароўя “Лепельская цэнтральная раённая бальніца” Ільёй Шандалесавым.
— Ілья Юр’евіч, вядома, што паспяховая работа спецыялістаў у многім залежыць ад умоў працы…
— Так. Рабоце ў гэтым накірунку надаецца шмат увагі. Сёлета пачалі рамонт даху над дзіцячым аддзяленнем цэнтральнай раённай бальніцы. Правялі мадэрнізацыю фельчарска-акушэрскага пункта аграгарадка Старое Лядна, на што было затрачана 72 мільёны рублёў. У аддзяленні эндаскапіі функцыянуе новы эндаскапічны комплекс, які дазваляе больш глыбока абс­ледаваць арганізм чалавека на ранніх стадыях захворванняў стрававода, страўніка, дванацца­ціперснай кішкі і тоўстага кішэчніка.
Плануецца набыць два датчыкі ультрагукавога даследавання і фетальны манітор для акушэрскага аддзялення бальніцы. Пры дапамозе фетаманітора можна вызначаць жыццёвыя функцыі плода. У хуткім часе плануем набыць дзве лямпы ў радзільныя залы, хірургічны інструментарый для аперацыйнай.
Запланавалі стварэнне электроннай базы даных, пры дапамозе якой можна будзе ўбачыць электронную карту здароўя пацыентаў, дзе будуць прыведзены асабістыя даныя стану іх здароўя, інфармацыя аб праходжанні лячэння, дыягназы і г.д. Лакальна-вылічальная сетка разлічана на 67 кропак. Дадаткова закуплены яшчэ 30 камп’ютараў і прынтараў. Плануецца аб’яднаць у адным інфармацыйным полі даныя раённай паліклінікі, стацыянара, лабараторыі, кабінета функцыянальнай дыягностыкі і іншых. У плане — фіксацыя жыхароў, замацаваных за сельскімі ўрачэбнымі амбулаторыямі, фельчарска-акушэрскімі пунктамі.
— Наколькі плённа вядзецца работа па забеспячэнні медыцынскіх устаноў кадрамі?
— Сёлета па размеркаванні да нас прыехалі працаваць шасцёра ўрачоў, з іх адзін урач псіхіятр-нарколаг, адзін акушэр-гінеколаг, адзін педыятр і тры тэрапеўты, а таксама чатырнаццаць спецыялістаў сярэдняга звяна — два фельчары і дванаццаць медсясцёр. Атрымліваюць таксама практычныя веды трое інтэрнаў, сярод якіх — будучы ўрач агульнай практыкі, педыятр і стаматолаг.
Інтэрв’ю правяла
Святлана
СІЛЬВАНОВІЧ.
На здымку: урач-эндаскапіст вышэйшай катэгорыі Уладзімір Лявошка дэманструе работу сучаснага эндаскапічнага комплексу.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>