Асеннія старты

— На спартыўнай базе Лужаснянскага аграрнага каледжа адбыліся спаборніцтвы круглагадовай спартакіяды памяці дырэктара Гарадоцкага аграрна-тэхнічнага каледжа Канстанціна Калбуна, — паведаміў кіраўнік фізічнага выхавання аграрна-тэхнічнага каледжа Анатоль Красніцкі. – Спартсмены сапернічалі ў асеннім лёгкаатлетычным кросе і на валейбольных пляцоўках.

— Якія вынікі барацьбы?

— Нашы юнакі перамаглі сваіх сапернікаў і занялі першае месца. Узнагароджаны Кубкам і Граматамі абкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу. Найбольш вызначыліся Ігар Волах, Артур Кулёнак, Алег Пігулеўскі, Мікіта Гайдукоў, Ілья Крывапушчанка і Юрый Волкаў.

Дзяўчаты занялі другое месца,  адзначаны Граматамі абкама прафсаюза работнікаў АПК. У складзе асноўнага саставу нашай каманды паспяхова выступілі Кацярына Лубянкова, Аксана Цяплова, Таццяна Колбік, Алена Нікіціна, Яніна Калеснікава, Наталля Шукайла і Аксана Абрамовіч.

— Хто быў на фінішы ў асеннім лёгкаатлетычным кросе?

— Нашы навучэнцы заваявалі другое агульнакаманднае месца. Дастойнай ўзнагародай ім сталі Граматы абкама прафсаюза работнікаў АПК. У ліку лідараў на двухкіламетровай дыстанцыі былі Аляксандр Мірановіч, Артур Мяжуй і Алег Бельскі.

Чэмпіён і шэсць прызёраў

У адкрытым першынстве  Віцебска па дзюдо сярод юнакоў і хлопчыкаў 1994-2000 гадоў нараджэння прынялі ўдзел, акрамя саміх гаспадароў, яшчэ і спартсмены Оршы, Полацка, Наваполацка, Дуброўна, Бешанковічаў, Докшыц і Лепеля. Паспяхова выступілі ў гэтых спаборніцтвах нашы землякі. У вагавай катэгорыі да 42 кілаграмаў упэўнена перамог Артур Раоаханах, другое месца ў вагавай катэгорыі да 50 кілаграмаў заняў Яўген Міхно, трэція месцы ў іншых вагавых катэгорыях заваявалі Улад Пшонка, Арцём Глушанок, Дзмітрый Грук, Ілья Ляўко і Мікіта Сальнікаў.

Абуладкавалі пляцоўку

У Слабадской сярэдняй школе добра абуладкаваны месцы для гульні ў валейбол і баскетбол. Заасфальтаваны для гэтага шырокія пляцоўкі. Акрамя таго, здалёк радуюць вока і вабяць да сябе ўстаноўленыя тут новыя спартыўныя прыстасаванні і адпаведны рыштунак.

Мікалай ГАРБАЧОЎ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>