Фестываль міжкультурных камунікацый

На базе СШ №1 адбыўся раённы фестываль міжкультурных камунікацый, у якім прынялі ўдзел гарадскія сярэднія школы і гімназія, а таксама шэраг вясковых навучальных устаноў: Бароўская, Заслонаўская, Старалядненская, Пышнянская, Баброўская. Вучні выступалі ў наступных намінацыях: “Я — аратар”, “Я — гід” па тэме “О, спорт, ты мір”, “Прэс-цэнтр” па тэме “Мала­дзёжная субкультура”, “Міні-тэатр” і “Фабрыка зорак”. Тры першыя дыпломы ў трох намінацыях заваявалі вучні СШ №1 Каця Гардзей, Аня Корсак, а таксама калектыўны дыплом атрымалі вучні 10 — 11 класаў. Яшчэ адзін дыплом І ступені дастаўся Яне Стрэльчанцы з СШ №3.

“Спякотны дзень у Спартландыі”
“Эпоха еХ-strim: неабходна выжыць” — пад такой назвай была аформлена зона па здаровым ладзе жыцця на абанеменце цэнтральнай раённай бібліятэкі. Прэс-дайджэст “Stop, спайс! Смяротна небяспечныя сумесі” зладзілі ў Матырынскай, Слабадской і Пышнянскай сельскіх бібліятэках. У Пышне прайшло спартыўнае спаборніцтва “Спякотны дзень у Спартландыі” з удзелам вучняў мясцовай школы.

Твары дабро
Акцыя “Твары дабро на ўсёй зямлі” па добраўпарадкаванні, прымеркаваная да Дня зямлі, прайшла ў Заслонаве. У ёй прынялі ўдзел вучні мясцовай школы — з пятага па адзінаццаты класы.
Дзеці добраўпарадкавалі тэрыторыю вакол школы, займаліся азеляненнем, прыбралі берагі рэчкі Ула. Атрымалі і хатняе заданне — зрабіць сваю фотасправаздачу пра мерапрыемства.

“Ералаш” па-заслонаўску
“Ералаш” — так назвалі праведзеную ў Заслонаўскай школе вясновую гумарыну, гледачамі якой былі вучні малодшых класаў, а выступалі старшакласнікі. Пяцікласнікі расказалі пра тое, як дзед карову на базары прадаваў. Вучні сёмага класа прадэманстравалі смешныя моманты са школьнага жыцця. Васьмі-класнікі паставілі сцэнку, як сучасная дзяўчына ў школу збіраецца. Дзявяты клас “замахнуўся” на казку “Васіліса Прамудрая ў гасцях у Бабы Ягі”. А дзясяты разыграў гумарыстычную пастаноўку, заснаваную на гульні “Поле цудаў”. Весела было ўсім.

Выставы ў бібліятэках
Сельскія бібліятэкі наладзілі “Выставы здароўя” і правялі мерапрыемствы на адпаведную тэматыку. Домжарыцкая бібліятэка арганізавала выставу-нараду “Наша здароўе — у нашых руках”, агляд літаратуры “Быць здаровым — прэстыжна” зрабілі ў Сушы. Віктарына і прэзентацыя “Здароўе — гэта здорава” адбыліся ў Поўсвіжы. Стайская сельская бібліятэка зладзіла гадзіну карысных парадаў”, а ў Юркоўшчыне мясцовыя жыхары сабраліся на ўрок здароўя “Я здароўе берагу — сам сабе дапамагу”.
Віктар ЛЯШЧЫНА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>