На прышкольным участку

Прышкольны ўчастак — не меней як дваццаць сотак. Расце тут бульба, капуста, морква, буракі, фасоля, агуркі, цыбуля. Дакладней, раслі, бо ўсё ўжо даўно сабрана і перададзена ў школьную сталовую для паляпшэння якасці харчавання і атрымання больш нізкага яго сабекошту. Перададзены ў сталовую і шэсцьдзясят тры кілаграмы яблыкаў са школьнага саду. Сто працэнтаў вучняў школы ахоплены аднаразовым харчаваннем. Дзесяць чалавек з мнагадзетных і малазабяспечаных сем’яў харчуюцца двойчы ў дзень.

ГУРТКІ  І СЕКЦЫІ

Сёлета адкрыліся два гурткі для вучняў пачатковых класаў — “Чароўная нітка” (зрэшты, яго наведваюць і васьмі-класнікі) і “У гасцях у кнігі”. Вядуць іх адпаведна настаўнікі Галіна Канавальчык і Святлана Балаева.
Працягвае працаваць гурток агульнафізічнай падрыхтоўкі, на якім хлопцы з шостага па дзявяты клас рыхтуюцца да спаборніцтваў і займаюцца рознымі спартыўнымі гульнямі. Дэкаратыўную апрацоўку матэрыялу асвойваюць старэйшыя школьнікі. Абодва гурткі вядзе Аляксей Волкаў — настаўнік працы і фізкультуры. “Хімія вакол нас” згуртавала вучняў сёмага і восьмага класаў, якія дзякуючы намаганням настаўніцы Аліны Бастынец пазнаюць шмат цікавага.

У ПАЧАТКОВАЙ ШКОЛЕ

Планамі і праектамі поў¬ніцца пачатковая школа. Тут ідзе падрыхтоўка да тэматычнага тыдня, які ставіць на мэце павышэнне матывацыі вучняў да вучобы.
Дзяцей чакаюць рухомыя гульні на перапынках па правілах дарожнага руху і “Поле цудаў” на гэту ж тэматыку, заняткі ў гуртках. “Вясёлы аловак” выявіць мастацкія здольнасці вучняў. “Дзень ашчаднасці” і ”Азбука Берагошы” паспрыяюць набыццю ведаў у галіне энергазберажэння. “Разведка добрых спраў” і “Шчаслівы выпадак”, гульні “Самы мудры” і “Самы самы” — па выніках паспяховасці, падарожжа да крыніцы — кожны знойдзе нешта цікавае для сябе.
Віктар ЛЯШЧЫНА.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>