Школьны мерыдыян: Старалепельская базавая школа

  Тыдзень прыродазнаўства

 Адбыўся тыдзень прыродазнаўчых навук. Сваё майстэрства прадэманстравалі настаўнікі фізікі Аляксандр Бельчанка, фізкультуры і здароўя — Ларыса Стайнова,  а таксама Сяргей Сафончык, які выкладае хімію і біялогію. У межах тыдня прайшлі “Парад навук прыродазнаўчых”, адкрытыя ўрокі, брэйн-рынг паміж вучнямі сёмых — восьмых класаў. У інтэлектуальным спаборніцтве перамаглі васьмікласнікі.

 Тытунь адправілі ў накаўт

 Антытытунёвая акцыя “Курыць — здароўю шкодзіць” стала адным са складнікаў школьнага тыдня “Супраць тытуню”. Дзеці супрацьпаставілі шкоднай звычцы здаровы лад жыцця. Прапагандавалі яго праз віктарыны, інтэлектуальныя гульні і асабліва шляхам масавага спартыўнага мерапрыемства “Хачу быць здаровым”, у якім прынялі ўдзел усе вучні школы.

Працуюць аб’яднанні па інтарэсах “Агульнафізічная падрыхтоўка” і “Баскетбол”. Першае месца ў раёне на лёгкаатлетычным кросе заняў дзевяцікласнік Павел Шнейдарман.

 Узаемадапамога

 Цесныя сувязі падтрымлівае школа з КУВП СВФ “Заазер’е”. Гаспадарка дапамагае фінансава. Была прафінансавана экскурсія школьнікаў у дэльфінарый у Мінск. Падарылі школе валейбольны, баскетбольны і футбольны мячы, штогод аказваюць дапамогу ў правядзенні навагодніх ранішнікаў. У сваю чаргу вучні таксама дапамагаюць гаспадарцы. Дзевяцікласнікі сёлета ўвосень убіралі буракі. Сёлетнія выпускнікі Станіслаў Смятанка, Раман В’югін, Ігар Кіркавец і іншыя летам працавалі на зернетаку.

 Адкрыты ўрок

 Сумесны адкрыты ўрок правялі дырэктар школы Аляксандр Шандаровіч, які выкладае геаграфію, і настаўнік фізікі Аляксандр Бельчанка. Урок для васьмі­класнікаў быў прысвечаны тэме “Бліскавіца” — яе кліматычным і фізічным складнікам. Былі выкарыстаны электронныя сродкі навучання.

 Віктар ЛЯШЧЫНА.

 

 

Один комментарий для “Школьны мерыдыян: Старалепельская базавая школа

  • 28.07.2015 в 10:59 дп
    Permalink

    ь

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>