Абшырная геаграфiя

Не сядзяць на месцы ў пошуках выгадных падрадаў працаўнікі дарожна-будаў¬нічага ўпраўлення №34. Укладвалі асфальт на будаў¬ніцтве новай чаргі БелГРЭС у Новалукомлі, у Жлобіне будавалі ўчастак дарогі на ўмовах субпадраду. Самы ж блізкі аб’ект у апошні час — асфальтаванне рэканструяванай запраўкі па вуліцы Чуйкова.

НОВЫ СТОКВАТЭРНЫ ДОМ У ЛЕПЕЛІ

Паступова да фінішнай прамой падыходзіць будаўніцтва стокватэрнага пяціпавярховага дома па вуліцы Чуйкова. Будаўнікі канцэнтруюцца на аддзелачных работах, правядзенні добраўпарадкавання дваровай тэрыторыі, асфальтаванні. Неўзабаве пачнецца будаўніцтва новага аналагічнага дома.

РЭКАНСТРУКЦЫЯ МОСТА Ў ЛЕПЕЛІ

Пасля больш як дзесяці гадоў эксплуатацыі прыйшлі ў нягоднасць усе драўляныя і некаторыя металічныя элементы Ксяндзова моста, што злучае Цэнтральны і Камсамольскі паркі. За апошнія дні працаўнікі КУВП ЖКГ “Лепель” цалкам замянілі драўляны насціл. На наступны год запланавана замена састарэлых парэнчаў.

У “ВЕТЭРАНА” — ЮБІЛЕЙ

У склад хору народнага клуба “Ветэран” уваходзяць людзі з багатым жыццёвым вопытам, якія не адзін дзясятак год аддалі добрасумленнай працы ў арганізацыях, прадпрыемствах, выгадавалі дзяцей, дачакаліся ўнукаў і сваёй творчай энергіяй зараджаюць акружаючых. У творчай скарбонцы хору — шматлікія выступленні, прызавыя месцы на раённых і абласных творчых конкурсах.
Сёлета “Ветэрану” споўнілася 25 год. 22 лістапада бягучага года ў 15 гадзін у вялікай зале раённага Дома культуры адбудзецца ўрачысты сход, прысвечаны стварэнню народнага клуба “Ветэран” і хору ветэранаў. Выдатны настрой гледачам падорыць вялікі святочны канцэрт. Уваход свабодны.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>