“З добрым сэрцам — у школу”

Акцыя пад такой назвай аб’яднала ўсіх вучняў сярэдняй школы №3, якія пажадалі аказаць дапамогу дзецям са шматдзетных, няпоўных, прыёмных сем’яў, а таксама дзецям-інвалідам. Мерапрыемства было арганізавана раённым камітэтам ГА “БРСМ”.
Аб правядзенні акцыі паведамлялася загадзя. На перапынку пасля другога ўрока ў фае загучала музыка.

Вучні спяшаліся да актывістаў раённай арганізацыі “БРСМ”, каб падзяліцца ўласнымі рэчамі. У асноўным прыносілі канцылярскія прыналежнасці: сшыткі, ручкі, алоўкі, блакноты, каляровую паперу і г.д.
Усе сабраныя рэчы будуць размеркаваны сярод вучняў сярэдняй школы №3, якім патрэбна дапамога, а таксама перададзены дзецям, якія засталіся без увагі бацькоў і знаходзяцца на выхаванні ў сацыяльна-педагагічным цэнтры.

“Восеньскі сарафан”

Як пашыць сукенку з бытавых рэчаў, аздобіць яе садавінай і гароднінай? Адказ на гэта пытанне ведаюць юныя прыгажуні — вучаніцы сярэдняй школы №3, якія сталі ўдзельніцамі школьнага конкурсу “Восеньскі сарафан”. Згодна з умовамі конкурсу дзяўчаты павінны былі пашыць арыгінальны восеньскі сарафан і прадэфіліраваць у ім.
Паглядзець на гэта яркае відовішча ў актавай зале школы сабраліся гледачы. Адбыўся парад прыгажосці, майстэрства, фантазіі і натхнення. Якіх толькі цудоўных вырабаў тут не было! Юныя канкурсанткі падрыхтавалі ўборы з гародніны, восеньскіх ягад, пластыкавых вырабаў, непатрэбных бытавых рэчаў, у тым ліку… поліэтыленавых пакетаў.
На думку журы, самымі арыгінальнымі аказаліся сарафаны вучаніцы чацвёртага “А” класа Дашы Лебедзевай, Лізы Тарасавай (пяты “А” клас), вучаніцы дзявятага “В” класа Крысціны Азаронак, а таксама Юліі Памалейкі (адзінаццаты “А” клас). Прызам сімпатый гледачоў адзначаны восеньскі ўбор вучаніцы пятага “А” класа Вольгі Чарныш, якая ўпрыгожыла сваю сукенку накрыўкамі для закручвання.
Кожная з юных удзельніц конкурсу атрымала Ганаровую грамату. Самая ж галоўная ўзнагарода для канкурсантак — гэта станоўчыя эмоцыі і яркія ўражанні гледачоў, што прыйшлі ў захапленне.
Канстанцін ВІННІК,
студэнт пятага курса факультэта
міжнародных адносін Белдзяржуніверсітэта.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>