Пульс Лепельшчыны

Адстрэл дзікоў

Адной з прафілактычных мер па прадухіленні магчымага распаўсю-джання афрыканскай чумы свіней з’яўляецца планавы адстрэл часткі пагалоўя дзікоў. Згодна з імі, на тэрыторыях ДЛГУ “Лепельскі лясгас” з пачатку лета адстрэлены 47 галоў дзікоў, у лесапаляўнічай гаспадарцы “Лебур-ХантФіш” — 43 галавы, “Заранка” — 18 галоў, у Бярэзінскім біясферным запаведніку — 26 галоў. Агулам пагалоўе дзікоў на Лепельшчыне скарацілася больш, як на 100 асобін.

Па шэсць тон на чалавека

На рыбаперапрацоўчым участку Лепельскага РСТ штат невялікі — усяго тры работнікі. З пачатку года яны перапрацавалі 18 тон імпартнай рыбы метадам салення і вэнджання — па шэсць тон на чалавека.

У чаканні ўраджаю

Закрытае акцыянернае таварыства “Жытніца”, якое спецыялізуецца на вытворчасці жытнёвага соладу для выпякання хлеба, летась закупіла і перапрацавала 800 тон жыта. Сёлета прадпрыемства ў Бароўцы падрыхтавала ўласныя склады для прыёму такой жа колькасці збожжа. А ў выпадку неабходнасці работнікі могуць перапрацаваць яшчэ больш.

Драўніна — заказчыкам

Лепельскі леспрамгас адкрытага акцыянернага таварыства “Віцебсклес” за паўгода нарыхтаваў і паставіў заказчыкам 31609 кубаметраў драў-ніны. У асноўным у выглядзе сартыменту — круглых бярвенняў, распілаваных па размеру. Фізічным асобам прада-дзены 570 кубаметраў адходаў драўніны ў паліва.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>