Адным абзацам

Кніжчын тыдзень
Віктарына паводле народных казак, літаратурны рынг і падарожжа “Яе вялікасць Казка”, вернісаж малюнкаў, ілюстрацый да прачытаных казак — усё гэта складнікі Кніжчынага тыдня, які прайшоў на вясенніх канікулах у Слабадской школе. Грунтоўнае знаёмства са светам кнігі ў фальклорна-забаўляльнай форме адбываецца ў школе па традыцыі штогод напрыканцы сакавіка.

Грамадзянскі статус
Дваццаць вучняў Слабадской школы ва ўрачыстай абстаноўцы ў Дзень Канстытуцыі атрымалі пашпарты Рэспублікі Беларусь. А нядаўна іх сабралі ўжо ў роднай школе. Падлеткам уручылі кнігі “Я — грамадзянін Рэспублікі Беларусь”. Словы ўдзячнасці выказала дзесяцікласніца Анастасія Міхно. Затым адбыўся канцэрт, падрыхтаваны мясцовым ДК сумесна з вучнямі.
На здароўе!
Аздараўленчы адпачынак на канікулах у Слабадской школе чакаў дванаццаць вучняў малодшых класаў. “Зімовыя гульні” — забавы на свежым паветры, нягледзячы на тое, што вясна, шэраг экалагічных мерапрыемстваў, спартыўных конкурсаў у рэчышчы праграмы здароўезберажэння. Разнастайным і цікавым было жыццё ў лагеры. Дзеці пабывалі з экскурсіяй у Лепелі, падчас якой пазнаёміліся з памятнымі мясцінамі горада, наведалі раённы краязнаўчы музей.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>