У дзіцячай раённай бібліятэцы

У “Чытай-горадзе”
Першакласнікі СШ №1, №3 і №4 прынялі ўдзел у чытацкім падарожжы “Запрашаем у Чытай-горад”, дзе адбылося іх пасвячэнне ў чытачы бібліятэкі. Дзеці пабачылі тэатралізаванае прадстаўленне з удзелам персанажаў любімых казак, пастаноўку тэатра лялек. Кожнаму была ўручана памятка з правіламі карыстання бібліятэкай. Многія запісаліся ў бібліятэку. Усяго паэтапна было пасвечана ў чытачы бібліятэкі восем першых класаў.

Па запаведных мясцінах
Прайшла слайд-экскурсія для вучняў чацвёртых класаў СШ №1 “Па запаведных мясцінах Бярэзінскага запаведніка”. Дзеці паслухалі цікавы расповед бібліятэкараў пра гэты ўнікальны прыродны анклаў. Былі наладжаны экалагічная гульня і міні-турнір для кемлівых на адпаведную тэму. Пасля паглядзелі фільм пра запаведнік.
Мяркуецца правесці падобныя слайд-экскурсіі і з вучнямі іншых школ горада.

З “падоўжанкі” — у бібліятэку
Часта запрашаюцца ў госці школьнікі, якія займаюцца ў групе падоўжанага дня. Нядаўна прыходзілі вучні сярэдніх школ №1 і №4, усяго каля паўсотні чалавек не толькі малодшага, але і сярэдняга школьнага ўзросту. З дзецьмі праводзяцца гутаркі, агляды. Яны пачулі пазнавальную інфармацыю пра сёлетні год змяі, пра родны Лепель. Затым быў праведзены агляд новых паступленняў часопісаў.
Цяпер бібліятэкары рыхтуюць матэрыял пра сталіцу нашай дзяржавы — горад-герой Мінск.

“Гэта твая зямля”
У залах бібліятэкі аформлены кніжныя выставы, якія задаволяць розныя густы маленькіх чытачоў і іх школьных выхавальнікаў. У чытальнай зале экспануецца выстава “Гэта ўсё твая Радзіма, гэта ўсё твая зямля”, прысвечаная 75-годдзю ўтварэння Віцебскай вобласці. На абанеменце для першакласнікаў аформлена выстава “Прачытаем разам з мамай” і “Любазнайка” — для дапытлівых.

І дарослыя, і дзеці
Летась чытачамі бібліятэкі сталі 2878 дзяцей і 377 дарослых. Сярод дарослых — пераважна тыя, хто займаецца выхаваннем падрастаючага пакалення: настаўнікі, выхавальнікі, псіхолагі і г.д. Усяго бібліятэка летась налічвала 3255 чытачоў, было зафіксавана 20792 наведванні і 72660 кнігавыдач, з іх 65576 — дзецям.
Віктар ЛЯШЧЫНА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>