В сочинении есть о чем написать…

podarki-mamamПачаўся новы навучальны год. На першых уроках беларускай і рускай мовы звычайна дзеці пішуць сачыненні «Як я правёў лета». Упэўнена, вучням, якія ў апошні месяц канікулаў знаходзіліся ў лагеры на базе раённага цэнтра дзяцей і моладзі, ёсць шмат чаго распавесці.

Давялося пабываць на закрыцці лагернай змены, якое прайшло ў выглядзе яркага канцэрта, падрыхтаванага дзецьмі разам з педагогамі. Ад прыемных успамінаў на вачах многіх прысутных я ўбачыла слёзы…
Кожны дзень, праведзены ў цэнтры, быў насычаны, непаўторны і, канечне, вельмі вясёлы. Нездарма лагер атрымаў назву «Калейдаскоп». А каб яшчэ раз у канцы змены дзеці маглі ўзгадаць, чым яны займаліся, кожны атрад зрабіў альбом, дзе зафіксаваны самыя цікавыя моманты адпачынку. У апошні дзень гэта атрымалі магчымасць уба­чыць бацькі і я разам з імі.
nloУ першы дзень была праведзена гульня «Давай пазнаёмімся!». Выдатнае сонечнае надвор’е таксама спрыяла паходу на гарадскі пляж, дзе многія навучыліся гуляць у піянербол.
У «Дзень Сонца» з мэтай папярэджання і прафілактыкі дзіцячага траўматызму на дарогах Фядосся Лагойская правяла для дзяцей гульнявую праграму «Ведайце правілы дарожнага руху як табліцу множання!». Вядома, гэта вельмі актуальна ў пачатку навучальнага года.
За некалькі дзён дзеці шмат даведаліся адзін пра аднаго і падрыхтавалі прэзентацыі атрадаў. Першы з іх атрымаў назву «НЛА», а другі – «Матылькі». У гэты ж дзень старшы выхавальнік лагера Ірына Трубека правяла цікавыя конкурсы, а потым усе разам запалілі «Агонь творчых здольнасцяў». Трэба ­адзначыць, што для выхаванцаў не было праблемай праявіць свае таленты. За час заняткаў у цэнтры дзяцей і моладзі шмат чаму навучыліся.
Шмат яркіх уражанняў у дзяцей пакінуў і «Дзень вады», праведзены на пляжы. Такое жывапіснае месца наўрад ці знойдзеш у вялікіх гарадах. Удзельнікі атрада «Матылькі» пабудавалі замак з пяску, а атрада «НЛА» – талерку, якая лятае. Шкада толькі, што творы мастацтва нельга было заб­раць з сабою ў цэнтр, і яны хутка змыліся дажджом.
У «Дзень вясёлкавы» на асфальце пры дапамозе каляровай крэйды і фантазіі выхаванцаў з’явіліся сапраўдныя шэдэўры. Змястоўную гутарку аб правілах бяспечных паводзін каля вадаёмаў і на вадзе правёў з дзецьмі старшыня раённай арганізацыі таварыства выратавання на водах Рымантас Стрыпейкіс, а інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Лепельскага РАНС Таццяна Федаровіч расказала дзецям, як паво­дзіць сябе ў час пажару. Незабыўныя ўражанні ва ўсіх пакінуў водны феерверк.
Выхаванцам цэнтра было вельмі прыемна ўспомніць, як Марыя Шумель правяла для іх конкурсную праграму «Музычны серпантын», у час якой кожны мог паўдзельнічаць у розных конкурсах. Была наладжана і дыскатэка.
Праглядаючы альбом, я не пераставала дзівіцца: «Калі ж хлопчыкі і дзяўчынкі ўсё гэта паспелі зрабіць!» Усе падзеі «Калейдаскопа» пералічыць немагчыма, але адзін дзень мяне вельмі ўразіў. Выхаванцы лагера ўдзельнічалі ў адкрытым завочным конкурсе фотаработ «Жывая карціна» ў рамках Скарынаўскіх дзён у Полацку-2020. Атрад «НЛА» ўвасобіў карціну беларускага мастака Івана Хруцкага «Хлопчык у саламяным капелюшы», а атрад «Матылькі» – «Вінаград і садавіна» гэтага ж мастака. Значную дапамогу дзеці атрымалі з боку педагогаў Фядоссі Лагойскай і Марыны Самонавай.
У апошні дзень работы лагера для дзяцей былі падрыхтаваны падарункі, якія ім хацелася ўбачыць як мага хутчэй.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>