Основным приоритетом является благополучие человека

img_7805Інфармацыйна-прапагандысцкая група райвыканкама наведала дзяржаўную ўстанову «Лепельскі раённы фізкультурна-аздараўленчы цэнтр». Перад калектывам выступілі старшыня райвыканкама Міхаіл Кісялевіч і старшыня Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь Іна Мядзведзева. Прадставіўшы паважаную госцю работнікам установы, Міхаіл Леанідавіч адразу даў ёй слова.

– Хачу засяродзіць асноўную ўвагу свайго выступ­лення на тым шляху, які прайшла суверэнная Рэспубліка Беларусь за 26 гадоў, – пачала Іна Віктараўна. – На першым Усебеларускім народным сходзе, які прайшоў у 1996 годзе, былі закладзены асноўныя прыярытэты, накірункі пабудовы і развіцця сацыяльна арыентаванай дзяржавы. Ва ўсе пяцігодкі кіраўніком дзяржавы ставіцца задача павышэння дабрабыту насельніцтва. Сёння Рэспубліка Беларусь – краіна з высокім узроўнем медыцыны і адукацыі. Кожны мае магчымасць палепшыць свае жыллёвыя ўмовы. У нашай краіне развіваюцца прамысловасць і сельская гаспадарка, маюць добрую якасць дарогі і прыдарожны сэрвіс. Асаблівае значэнне ў цяперашні час набываюць заняткі спортам. Дзяржавай актыўна прапагандуецца здаровы лад жыцця. Ёсць напрамкі, якія развіваюцца найбольш актыўна. Сярод іх ІТ-галіна, якая ўносіць значны ўклад у рост ВУП. Калі пра дабрабыт чалавека казаць больш прадметна, то неабходна адзначыць такі факт. У 1996 годзе малазабяспечанасць насельніцтва была на ўзроўні 38,6 працэнта, у 2019-м – пяць працэнтаў. У цяперашні час любы чалавек можа знайсці сабе месца працы. Афіцыйна зарэгістраванае беспрацоўе за гэты ж перыяд знізілася ў дзесяць разоў: было на ўзроўні двух працэнтаў, а зараз гэты паказчык складае 0,2. Расце працягласць жыцця, за адзначаны перыяд яна вырасла на шэсць гадоў і склала 74,4 года. Для зніжэння смяротнасці немаўлят і матуль у Рэспубліцы Беларусь вядзецца значная работа. Па гэтым паказчыку наша краіна – у сусветных лідарах. За 26 гадоў забяспечана жыллём грама­дзян больш на 20 працэнтаў, удвая павялічылася колькасць гандлёвых аб’ектаў, аб’ём ВУП на душу насельніцтва вырас у 17 разоў, а аб’ём прамысловай вытворчасці – у дзевяць разоў. Экспарт тавараў за чвэрць стагоддзя ўзрос у 13 разоў, сельскагаспадарчай прадукцыі – у дзесяць разоў. Па індэксе чалавечага развіцця Беларусь паднялася з 67-га месца са 148 краін на 50-е месца са 180 краін.
– Восенню мінулага года адбыўся перапіс насельніцтва Беларусі. Якія яго асноўныя вынікі па Віцебскай вобласці і, па магчымасці, па Лепельскім раёне? – паступіла пытанне ад работнікаў фізкультурна-аздараўленчага цэнтра.
– У Віцебскай вобласці на момант завяршэння перапісу пражывалі 1135,7 тысячы чалавек. У Лепельскім раёне колькасць жыхароў складае 32 тысячы, у горадзе Лепелі – 17,5 тысячы. Першае, што мы адзначылі ў час правядзення перапісу, – невялікія рэгіёны перапісаліся амаль на 100 працэнтаў. У апошнія гады мы назіраем адток насельніцтва з Віцебскай вобласці. Аднак асноўны напрамак выезду на пастаяннае месца жыхарства не за мяжу, а ў Мінск. Гэта тлумачыцца такімі аб’ектыўнымі фактарамі, як мачымасць атрымання большых даходаў, заработнай платы. Яшчэ адна цікавая асаблівасць – у нас больш за 100 працэнтаў перапісаліся рэгіёны, размешчаныя побач з абласнымі цэнтрамі. Як гэта атрымалася? Напрык­лад, сям’я жыве ў прыгараднай мясцовасці, у бліжэйшай вёсцы. Муж, знаходзячыся на працы, перапісаў сваю сям’ю. Жонка ж, якая была дома, зрабіла тое ж самае. У выніку сям’я была перапісана двойчы. Шмат часу заняў працэс пераправеркі, выпраўлення такой і падобных сітуацый. Спачатку звесткі правяраліся ў аўтаматычным рэжыме, а потым – уручную. Вось чаму праверка вядзецца так доўга. Яшчэ адна адметнасць Віцебскай вобласці – значная працоўная міграцыя. Па нашых даных, каля 100 тысяч чалавек з Віцебшчыны працуе за мяжой, у асноўным у Расійскай Федэрацыі. Аднак не менш важна, што грошы, заробленыя там, вяртаюцца да нас. І людзі, як правіла, не застаюцца ў суседняй дзяржаве, а ў рэшце рэшт вяртаюцца дахаты. Больш дакладную інфармацыю можна знайсці на сайце Нацыянальнага статыс­тычнага камітэта.
Пасля змястоўнай размовы ўдзельнікі інфармацыйна-прапагандысцкай групы агледзелі фізкультурна-аздараўленчы цэнтр. Установа ўяўляе сабой комплекс, які можа прыняць сотні наведвальнікаў, якія жадаюць займацца рознымі відамі спорту. Дарэчы, удзельнікі групы адзначылі, што заняткі фізкультурай вельмі папулярныя сярод жыхароў раёна. У немалой ступені гэтаму спрыяе выдатная аснашчанасць цэнтра патрэбным абсталяваннем, трэнажорамі, спартыўнымі снарадамі. Для зручнасці наведвальнікаў на вуліцы пад навесам зманціраваны некалькі трэнажораў, на якіх кожны можа займацца фізкультурай бясплатна. Паколькі прадстаўнікі ўлады пабывалі ва ўстанове ў працоўны час, наведвальнікаў тут не было. У асноўным людзі прыхо­дзяць сюды пасля працы або ў выхадныя дні. На развітанне госці пажадалі жыхарам раёна росту дабрабыту, моцнага здароўя і поспехаў у занятках спортам.

Один комментарий для “Основным приоритетом является благополучие человека

  • 13.07.2020 в 11:28 пп
    Permalink

    Цікава было б паслухать ад людзей зверху пра статыстыку COVID-19 у раёне и наўогул. Яны на здымку бяз масак менавiта таму што ўжо перамаглi?

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>