Сельские будни должны быть комфортными и интересными

dsc_0118Адбылося чарговае пасяджэнне прэзідыума раённага Савета дэпутатаў, на якім абмеркавалі пытанні аб рабоце, якую праводзяць аглядавыя камісіі.
У ім прынялі ўдзел старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў, начальнік Віцебскага абласнога ўпраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Сяргей Мялешкін, начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама Генадзь Ягораў, а таксама старшыня райвыканкама Міхаіл Кісялевіч, яго намеснікі, начальнікі аддзелаў і ўпраўленняў, старшыні сельскіх Саветаў дэпутатаў, кіраўнікі прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў раёна.

Пра работу камісій у раёне расказаў Валянцін Лавец, начальнік Лепельскага РАНС.
Валянцін Эдуардавіч адзначыў, што дзейнасць аглядавых камісій у першую чаргу накіравана на тое, каб не дапусціць гібелі людзей ад знешніх прычын, у тым ліку — надзвычайных сітуацый.
Так, у Лепельскім раёне створана і дзейнічае дзесяць аглядавых камісій: дзевяць — пры сельвыканкамах, і адна — пры КУВП “Бароўка”. У склад іх уключаны прадстаўнікі ўсіх зацікаўленых суб’ектаў прафілактыкі. На працягу 2019 года работа камісій арганізавана184 разы, падчас якіх праведзены абследаванні супрацьпажарнага стану больш за 3,5 тысячы домаўладанняў і кватэр катэгарыраваных грамадзян, што складае каля 72 працэнтаў ад агульнай колькасці, навучана мерам пажарнай бяспекі больш за 5,5 тысячы чалавек.
Асаблівая ўвага ўдзялялася грамадзянам, якія больш схільныя да рызыкі ўзнікнення надзвычайных сітуацый, якія вядуць асацыяльны лад жыцця, стаяць на ўліку ў адпаведных органах, у тым ліку непрацуючыя, схільныя да ўжывання спіртнога, раней судзімыя і іншыя. Такіх наведана 253 грамадзяніны (100 працэнтаў ад запланаванага да праверкі).
Не абышлі ўвагай і сем’і, якія выхоўваюць непаўналетніх дзяцей і знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным стане, прыёмныя, апякунскія і шматдзетныя. Наведалі адзінокіх грамадзян, тых, якія старэй за працаздольны ўзрост, адзінокіх інвалідаў І і ІІ груп і іншых катэгарыраваных грамадзян.
Аднак, не гледзячы на праводзімую работу, у 2019 годзе на тэрыторыі Лепельскага раёна адбылося 25 пажараў, што на адзін выпадак менш, чым у 2018-м. Загінулі на пажарах шэсць чалавек, што на тры выпадкі больш за адпаведны перыяд 2018 года.
Большая колькасць узгаранняў адбылася ў жылых дамах і прысядзібных пабудовах, якія належалі грамадзянам па праве прыватнай уласнасці.
У суб’ектаў гаспадарання нашага раёна ў 2019 годзе адбылося чатыры пажары.
У выніку агнём пашкоджаны 23 пабудовы і дзве адзінкі тэхнікі, агульныя страты склалі больш за 97 тысяч рублёў.
Асноўнымі прычынамі пажараў былі парушэнне правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання (дзевяць выпадкаў), неасцярожнае абыходжанне з агнём (восем выпадкаў) і парушэнне правілаў устройства і эксплуатацыі ацяпляльных печаў (пяць выпадкаў).
Так, напрыклад, у раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях паступіла паведамленне аб узгаранні жылога дома. У ходзе праверкі было выяўлена, што пры самастойнай замене электраправодкі ў сваім доме чалавек выканаў непасрэднае злучэнне паміж сабой жылаў электрычных правадоў, якія выкананы з разнародных матэрыялаў, пры дапамозе скруткі. Гэтае парушэнне і прывяло да загарання дома. У выніку знішчаны дах, пашкоджаны сцены, столевае перакрыцце і маёмасць, якая знаходзілася ў памяшканні.
Найбольшая колькасць пажараў адбылася на тэрыторыі горада Лепеля. Найгоршая абстаноўка з пажарамі адзначана ў Слабадскім, Домжарыцкім і Каменскім сельсаветах. Знізілася колькасць узгаранняў на тэрыторыі Лепельскага сельвыканкама і не дапушчана ніводнага ўзгарання на тэрыторыі Валосавіцкага.
Трэба адзначыць, што ўсе загінулыя на пажарах знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення, гэта і з’явілася прычынай іх гібелі.
З мэтай папярэджання пажараў і гібелі людзей на іх у раёне вядзецца планамерная работа. На працягу мінулага года праведзена абследаванне больш за 12 тысяч домаўладанняў і кватэр грамадзян, што склала 86 працэнтаў ад агульнай колькасці. У жылым сектары прымаліся меры па прывядзенні жылых памяшканняў у бяспечны стан. Так, напрыклад, у трох домаўладаннях катэгарыраваных грамадзян адрамантаваны ацяпляльныя печы, у пяці — электраправодка, 319 адзінокім і якія адзінока пражываюць аказана матэрыяльная дапамога на набыццё аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў.
Па выніках усебаковага аналізу пажарнай бяспекі на тэрыторыях сельскіх выканаўчых камітэтаў нашага раёна, эфектыўнасці праводзімых прафілактычных мерапрыемстваў першае месца ў раённым аглядзе супрацьпажарнага стану жылых дамоў у населеных пунктах у 2019 годзе заняла аглядавая камісія Валосавіцкага сельвыканкама, другое месца — Лепельскага і трэцяе — Баброўскага сельвыканкама.
Абмеркавалі і комплекс супрацьпажарных мерапрыемстваў, які трэба ажыццяўляць на тэрыторыі нашага раёна. Так, напрыклад, сельскім выканаўчым камітэтам, суб’ектам прафілактыкі раёна было прапанавана і далей праводзіць пажарна-прафілактычныя мерапрыемствы, накіраваныя на прывядзенне ў пажарабяспечны стан жылых дамоў у сельскіх населеных пунктах. У кожнай установе адукацыі правесці выступленні па пытаннях бяспекі з запрашэннем прадстаўнікоў РАУС, РАНС і іншых суб’ектаў прафілактыкі і іншыя мерапрыемствы.
Падчас пасяджэння разгледзелі і пытанне эфектыўнасці правядзення ў Лепельскім раёне “Дня сельсавета” і выканання пратаколаў даручэнняў па зваротах грамадзян.
Сумнявацца ў важнасці такой формы работы з насельніцтвам не даводзіцца. Падобныя сустрэчы дазваляюць зрабіць усё магчымае, каб просьба жыхара кожнага населенага пункта, тым больш аддаленага ці маланаселенага, была пачута, выявіць сацыяльна істотныя праблемы сельсавета і своечасова адрэагаваць на ўзніклыя складанасці.
dsc_0128Не кожны можа патэлефанаваць на прамую лінію ці прыехаць на прыём, каб задаць сваё пытанне, таму работнікі райвыканкама, начальнікі аддзелаў і службаў, дэпутацкі корпус у адпаведнасці з графікам наведваюць вёскі аднаго з дзевяці сельсаветаў раёна. У буйных населеных пунктах праводзяцца сельскія сходы, у маланаселеных — падворныя абходы домаўладанняў. Задача іх не толькі ў вывучэнні патрэбаў і запытаў жыхароў, а і давядзенне інфармацыі. Прыемна адзначыць, што шмат пытанняў вырашаецца адразу на месцах. Вялікая ўвага надаецца ролі насельніцтва ў пытаннях навядзення парадку на сваіх прыдамавых тэрыторыях.
На сумесным пасяджэнні прэзідыума раённага Савета дэпутатаў і раённага выканаўчага камітэта з запрашэннем прадстаўнікоў зацікаўленых службаў выслухоўваюцца і фіксуюцца ўсе пытанні жыццезабеспячэння сельскага насельніцтва. Для вырашэння праблемных пытанняў устанаўліваюцца тэрміны іх вырашэння, якія ставяцца на кантроль.
Па выніках працы за мінулы месяц старшыні сельвыканкамаў робяць справаздачу, адзначаюць
якія пытанні вырашаны, а якія — не, а таксама тлумачаць прычыны.
У мінулым годзе арганізавана дзевяць “Дзён сельсаветаў”. У 84 населеных пунктах праведзены сходы грамадзян, у 108 — абходы домаўладанняў. Усяго паступіла 233 пытанні, якія ўключаны ў пратаколы даручэнняў. На многія пытанні, якія не ўвайшлі ў пратаколы, былі дадзены адказы і тлумачэнні ў ходзе сустрэч. Людзі засталіся задаволеныя.
На сённяшні дзень вырашана станоўча 203 пытанні, 30 знаходзяцца на кантролі. Часцей узнімаюцца пытанні дрэннага стану кантэйнераў для смецця, адлову бадзяжных сабак і катоў, уборкі смецця на могілках, грэйдавання дарог і іншыя.
Галоўным у рабоце ўсіх службаў раёна застаецца забеспячэнне жыццядзейнасці кожнага жыхара раёна праз вывучэнне грамадскай думкі, а таксама далучэнне насельніцтва да актыўнай сумеснай дзейнасці па навядзенні парадку на зямлі.
На пасяджэнні прэзідыума раённага Савета дэпутатаў разгледжаны і іншыя пытанні, па кожным з іх прыняты адпаведныя рашэнні.
Наталля
ХРАПАВІЦКАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>