«Чистый лес-2019″

u-19Напрыканцы кастрычніка Міністэрства лясной гаспадаркі традыцыйна арганізуе добраахвотную акцыю “Чысты лес”. На гэты раз яна была прымеркавана да Года малой радзімы. Ужо шмат год запар у гэтым карысным мерапрыемстве прымаюць удзел вучні і настаўнікі Слабадской ясляў-сада — сярэдняй школы. Сёлета вучні дзясятага і адзінаццатага класаў разам з работнікамі Слабадскога лясніцтва займаліся ўборкай смецця ў лясным масіве ля аўтадарогі Лепель — Красналукі.
Ад бытавога і гаспадарчага смецця слабадскія школьнікі ачысцілі ўчастак лесу ўздоўж дарогі ад Слабады да Гадзіўлі, таксама прыбраліся на імправізаваных месцах адпачынку, арганізаваных на беразе ракі Эса.
Як і ў мінулым годзе, з задавальненнем адгукнуліся на просьбу арганізатараў — падзяліліся сваімі відэа- і фотаздымкамі ў сацсетках пад хэштэгамі #Чыстылес2019 і (або) #Чистыйлес2019, паказваючы сябрам, як гэта проста — рабіць свет чысцейшым. Самыя яркія і крэатыўныя здымкі ўжо апублікаваныя на сайце Мінлясгасу і старонках ведамства ў сацыяльных сетках.
На працягу тыдня ў кожнай вобласці будуць падведзены вынікі конкурсу сярод устаноў сярэдняй адукацыі: самыя актыўныя школы атрымаюць ад лясгасаў падарункавыя сертыфікаты на навагоднія дрэвы. У слабадкіх школьнікаў ёсць добры шанец пазмагацца за галоўны прыз, які стане прыемным бонусам да карыснай справы па зберажэнні лясных багаццяў роднага краю.
Валерый ТУХТА, настаўнік Слабадской ясляў-сада — сярэдняй школы.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>