Журналист, публицист и поэт

gody-zhizni-01-04-1945-08Генадзь Дарафеевіч Мірановіч —
ваенны журналіст, публіцыст, паэт, намеснік галоўнага рэдактара
газеты “Красная звезда”, а таксама заслужаны работнік культуры
Расійскай Федэрацыі. Ён
узнагароджаны ордэнам “За службу Родине в Вооруженных Силах СССР» III ступені, ганаровым знакам
«Воінская слава пакаленняў”, многімі медалямі СССР, Расіі
і іншых дзяржаў.

Прыемна адзначыць, што Генадзь Мірановіч — выпускнік Свядскай (Слабадской) сярэдняй школы 1963 года. Наш зямляк нарадзіўся першага красавіка 1945 года. У 1967 годзе скончыў Кіеўскае вышэйшае агульнавайсковае каманднае вучылішча, у 1971 годзе — завочна Львоўскае вышэйшае ваенна-палітычнае вучылішча па спецыяльнасці “Журналістыка”. З 1967 па 1976 гады праходзіў службу ў Беларускай ваеннай акрузе. Калі работнікі газеты “Красная звезда” заўважылі літаратурны дар Генадзя Дарафеевіча, яго перавялі на работу ў гэта выданне. У рэдакцыі ён адпрацаваў больш за сорак гадоў, да апошніх год свайго жыцця. У якасці спецыяльнага карэспандэнта працаваў у Афганістане, Венгрыі, Германіі, Іспаніі, Польшчы і шэрагу іншых краін. Пяру Генадзя Дарафеевіча належаць сотні публікацый у газетах і часопісах, у тым ліку замежных, калектыўных зборніках, а таксама паэтычны зборнік “Пока жива душа”. Імя Генадзя Мірановіча занесена ў фундаментальнае выданне “300 лет Российской прессы”.
Генадзь Дарафеевіч — эталон журналіста ў жанры інтэрв’ю. Многія чытачы памятаюць яго змястоўныя гутаркі з вядомымі ваеннымі кіраўнікамі: маршаламі Язавым і Міхалкіным, генараламі Гарэевым і Варэннікавым, адміралам Камаедавым.
Генадзь Мірановіч працаваў побач з легендарным контрадміралам Цімурам Гайдарам, нават напісаў рэцэнзію на вучэбны фільм Цімура Аркадзьевіча.
Аднойчы ў час сустрэчы з вучнямі Слабадской сярэдняй школы Генадзь Дарафеевіч расказаў пра знакамітага маршала артылерыі Уладзіміра Міхалкіна, які ў дзяцінстве жыў у нашым раёне, у ваенным гарадку Заслонава. Бацька Міхалкіна быў камандзірам палка. Дзеці з захапленнем прачыталі артыкул Г. Мірановіча “Маршал агню”, вывучылі біяграфію маршала і ў выніку напісалі пісьмо. У адказ яны атрымалі бандэроль ад маршала, дзе знаходзіліся пісьмо і кніга “Маршальскі жэзл у садацкім ранцы”. Кнігу і пісьмо вучні беражліва захоўваюць.
У нашай школе на працягу некалькіх гадоў рэалізуецца экалагічны праект. Пры фінансавай падтрымцы Віцебскага аблвыканкама была выдадзена кніга “Водна-балотны заказнік Клецішча”. Вершы Генадзя Мірановіча з’яўляюцца ўпрыгажэннем гэтага выдання, а яго рыфмаваныя радкі сталі эпіграфам да кнігі:
Калі ў небе
ляцяць журавы,
Па імшарах
цвітуць журавіны.
Калі ў кветках
усе паплавы,
Гэта шчасце…
Публікацыі Генадзя Дарафеевіча — вялікі фундамент для патрыятычнага выхавання маладога пакалення. Жыццёвы шлях таленавітага журналіста — гэта прыклад працавітасці, мужнасці і бязмежнай любові да Радзімы.
Галіна МАРКОЎСКАЯ,
настаўнік біялогіі
ДУА “Слабадская
яслі-сад-сярэдняя школа Лепельскага раёна”.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>