Уникальный медальон

n-1Горад Лепель мае даўнюю і багатую гісторыю. На вялікі жаль, у імклівым віры гістарычных падзей вялікая частка культурнай спадчыны была знішчана. Аднак, як паказваюць час і руплівыя пошукі неабыякавых да гісторыі Лепельшчыны людзей, не ўсё бясследна страчана. Шмат духоўнай і матэрыяльнай спадчыны расцярушана па ўсім свеце. Прыклад таму гэтая ўнікальная рэч — вялікі бронзавы медальён работы Казіміра Ельскага, які датуецца 1853 годам, дзе адлюстраваны Мікалай-Юзаф Грабніцкі (1793 — 1868), прадстаўнік знатнага шляхецкага роду. У першай палове ХІХ стагоддзя ён займаў пасаду маршалка шляхты Лепельскага павета — выбарную пасаду шляхецкага самакіравання ў часы Вялікага Княства Літоўскага і Расійскай імперыі. Пасада маршалка патрабавала непасрэднага ўдзелу ў грамадска-палітычным жыцці павета. Адпаведна Юзафу Грабніцкаму шмат часу даводзілася праводзіць не ў родавым маёнтку Арэхаўна, а ў Лепелі.
Наколькі плённай была дзейнасць гэтага чалавека для Лепельшчыны могуць распавесці архіўныя дакументы. Першачарговая задача — даведацца, пры якіх абставінах медальён патрапіў у Вільнюс, дзе і захоўваецца ў фондах Літоўскага мастацкага музея.
Валерый ТУХТА, краязнаўца.
Выява медальёна Юзафа Грабніцкага з фондаў Літоўскага мастацкага музея.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>