Пожар на зерносушилке

img_35217bc4b58a074f163db327a3d9859e_vП22 жніўня каля 23 гадзін ад аператара збожжасушыльнага комплексу ў службу выратавання паступіла паведамленне аб пажары падлогавай збожжасушылкі ў аграгарадку Слабада Лепельскага раёна.
Выратавальнікі, якія прыбылі на месца выкліку, убачылі адкрытае гарэнне даху пабудовы і гарэнне збожжа ў ніжняй частцы падлогавай сушылкі. Калі пачаўся пажар, на тэрыторыі комплексу знаходзілася трое рабочых, ніхто не пацярпеў. Агнём пашкоджаны дах і тры тоны збожжа, выратавана 19 тон збожжавых.
З абставін праверкі, якая праводзілася па гэтым факце, стала вядома, што падлогавая сушылка належыць сельскагаспадарчаму прадпрыемству “Пражэктар-агра”, тэрыторыя комплексу не агароджана.
Па гэтым факце праводзіцца праверка. Прычына пажару ўстанаўліваецца. Версія, якая разглядаецца, — парушэнне тэхналогіі працэсу сушкі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>