Открыт сезон охоты на дичь

5deos11edrdnrz2s   З другой суботы жніўня можна паляваць на вадаплаўную і балацяную дзічыну, паведамляе Дзяржінспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Апроч гусакоў, можна здабываць голуба шызага, вяхіра, перапёлку, слонку (вальдшнэпа) і бажана (фазана). Паляванне дазволена ў светлы час сутак з засады, падыходу, пад’езду з ужываннем маламерных суднаў (без рухавікоў або з выключанымі рухавікамі). Дазваляецца карыстацца гладкаствольнай паляўнічай зброяй і патронамі, падрыхтаванымі дробам, а таксама з паляўнічымі сабакамі ўсіх груп, апрача гончых і хартаў. Дапушчаецца бясстрэльбавае паляванне з лоўчымі птушкамі. Паляўнічы павінен мець пры сабе сапраўднае дзяржпасведчанне на права палявання (з адзнакай пра выплату дзяржпошліны альбо квітанцыю пра яе выплату), паляўнічую пуцёўку, дазвол на нашэнне зброі, рэгістрацыйныя дакументы на паляўнічых сабак ці лоўчых птушак.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>