Пять секретов успеха

dsc_1459Заўсёды прыемна атрымліваць узнагароды. Асабліва, калі патрапіш у асяродзе знакамітых, вяліках калектываў. Прыемна адзначыць, што народны жаночы хор “Беразіначка” Домжарыцкага сельскага Дома культуры — у шэрагу лепшых гуртоў акадэмічнага напрамку. На міжнародным фестывалі традыцыйных культур “Браслаўскія зарніцы” работа калектыву была адзначана дыпломам трэцяй ступені.
“Беразіначка” сем гадоў запар бярэ ўдзел у гэтым мерапрыемстве. Тры разы (у 2016-м, 2018-м і 2019-м гадах) яна ўвайшла ў лік лаўрэатаў, а ў 2015 годзе хор нават атрымаў асаблівую ўзнагароду — “За лепшае выкананне твораў а капэла”.
Што ж з’яўляецца сакрэтам поспеху выканаўцаў?
— Па першае, гэта адмысловы падбор рэпертуару, які найбольш выразна адлюстроўвае мастацкую непаўторнасць калектыву, — адзначае кіраўнік хору Алена Пракаповіч. — Асабіста я зрабіла апрацоўку твора на народна-царкоўны тэкст “Анёл маўчання” пецярбуржскага аўтара Асі Моравай па расшыфроўцы Таццяны Багавец. Цудоўныя спевы вакалістаў у спалучэнні з акордамі гітары і гукамі трохкутніка ўразілі слухачоў. Танец-каліпса “Развітанне з Ямайкай” кантраставаў з першым творам. Удзельнікі хору рухаліся, пляскалі ў далоні ў складаным сінкапаваным рытме, які трымаў пры дапамозе маракаса Аляксандр Несан. Дарэчы, пераклад з французскай мовы зрабілі ўдзельніца суполкі вакалістаў Таццяна Багуцкая, а я да музычнага твору напісала вершы. Над сцэнічным рухам працаваў увесь калектыў.
Другі сакрэт поспеху “Беразіначкі” — усе творы, які выконвае хор, самабытныя. Большая частка нотнага матэрыялу напісана ад рукі, таму што яго падарылі асабіста аўтары. Асаблівую падзяку хочацца выказаць вядомаму лепельскаму кампазітару Эдуарду Літвіну. Партытура апрацавана пад “Беразіначку” кіраўніком.
Алена Пракаповіч кіруе хорам з 1997 года. Да гэтага часу творчы калектыў узначальвала Алена Паўлоўская. Пры ёй “Беразіначка” і атрымала званне “народны”. Склад удзельніц мяняўся. Аднак у “Беразіначцы” ёсць спявачкі, якія затрымаліся з тых далёкіх часоў. На працягу многіх год не развітваюцца з калектывам Марына Несан, Людміла Вайцялёнак і Алена Вашкевіч. Сапраўдная ж “зорка” калектыву Любоў Стаўроўская памятае ўсіх кіраўнікоў, ад першага да апошняга, таму што яна не здраджвае хору з 1974 года.
Дзякуючы старэйшым удзельнікам, гурт трымае свае традыцыі выканання. Вельмі прыемна сярод калектываў-удзельнікаў многіх мерапрыемстваў вылучацца рэдкай у цяперашні час акадэмічнай накіраванасцю. Гэта адметнасць і годнасць спявачак. Адданыя сваёй справе людзі — трэці сакрэт поспеху.
Чацвёрты сакрэт поспеху “Беразіначкі” — у супрацоўніцтве з Бярэзінскім біясферным запаведнікам, на тэрыторыі якога хор працуе. Вакалісты сустракаюць хлебам-соллю гасцей запаведніка і ладзяць культурна-забаўляльныя мерапрыемствы. Андрэй Пракошын, які кіруе прыродаахоўнай установай, дапамагае гурту вырашаць складаныя транспартныя пытанні. Удзельнікі “Беразіначкі” вельмі ўдзячныя Андрэю Міхайлавічу, які дапамагае пашыраць геаграфію канцэртнай дзейнасці.
Каб калектыў аматараў песні існаваў, вельмі патрэбна з’яўляцца на публіцы як мага часцей. Хор існуе больш, чым паўстагоддзя. Нягледзячы на ўсе цяжкасці, спявачкі хору валодаюць сакрэтам творчага даўгалецця — стабільныя рэпетыцыі тры разы на тыдзень. Таму “Беразіначка” заўсёды здольная паказаць добры вынік. Гэта пяты сакрэт поспеху жаночага народнага хору.
С. МАКСІМАВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>