Весенний призыв

img_1962У рамках мерапрыемстваў веснавога прызыву ва Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь маладое папаўненне адпраўляецца ў вайсковыя часці. Лепельскія прызыўнікі накіроўваюцца для праходжання службы ў розныя роды войскаў: пагранічныя, сілы спецыяльных аперацый, артылерыйскія, механізаваныя, мотастралковыя і іншыя. Большасць хлопцаў з гатоўнасцю ідуць служыць і становяцца ў стройныя шэрагі абаронцаў Радзімы.
На працягу некалькіх месяцаў праводзілася вялікая падрыхтоўчая работа. Афіцэры і служачыя ваеннага камісарыята збіралі дакументы ў асабовыя справы прызыўнікоў, іх характарыстыкі з месцаў вучобы і працы.
Асобнай старонкай кожнай прызыўной кампаніі з’яўляецца медыцынская камісія. Кандыдатаў на службу правяралі спецыялісты ўстановы аховы здароўя “Лепельская ЦРБ”. Пры неабходнасці прызыўнікоў накіроўвалі для больш дасканалага абследавання, лячэння ў абласныя медыцынскія дыягнастычныя і лячэбныя ўстановы. У выніку ўсе прайшлі даволі строгі адбор.
— Вядома, у кожным прызыве ёсць па адным-два чалавекі, якія наўмысна ўхіляюцца ад службы ў войску, — кажа начальнік аддзела прызыву ваеннага камісарыята Лепельскага і Ушацкага раёнаў маёр Дзмітрый Заікін. — Для гэтага яны выкарыстоўваюць традыцыйныя прыёмы: не прыходзяць на медкамісіі, не з’яўляюцца на рэгістрацыйныя мерапрыемствы, адмаўляюцца атрымліваць павесткі або ўвогуле пакідаюць Беларусь. З асабліва злоснымі “бегунамі” справу вядзе ўжо пракуратура, бо яны рызыкуюць панесці крымінальную адказнасць.
Большасць жа хлопцаў свядома ідуць служыць.
— Нам не сорамна за веснавы прызыў, нават ганарымся ім, — кажа ваенны камісар Лепельскага і Ушацкага раёнаў маёр Аляксей Яўстаф’еў. — Пра кожнага прызыўніка можна казаць толькі добрыя словы. Напрыклад, лепяльчанін Уладзіслаў Тухта накіроўваецца служыць у роту ганаровай варты Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь. Салдаты гэтага падраздзялення не проста нясуць службу, а яшчэ выконваюць вельмі важныя прадстаўнічыя функцыі на афіцыйных і ўрачыстых мерапрыемствах. Нашы хлопцы накіроўваюцца таксама ў такія элітныя часці, як Віцебская гвардзейская паветрана-дэсантная брыгада, у пагранічныя войскі.
Якая самая галоўная падтрымка маладога салдата пад час службы? Вядома ж, упэўненасць, што дома ім ганарацца і яго чакаюць. Чакаюць маці, верныя сябры, каханая дзяўчына… Такі надзейны тыл надае сілы, усяляе ўпэўненасць. Салдат усведамляе, што яны і ёсць часцінка той Радзімы, якую ён прызваны абараняць, у гэтым яго свяшчэнны абавязак.
Васіль МАТЫРКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>