Мужская миссия

dsc_0272Павел Шышкоў — звычайны беларускі хлопец, лепяльчанін. Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі па спецыяльнасці “радыёэлектронная сістэма”. Пакуль вучыўся ў магістратуры, адначасова працаваў інжынерам у сталіцы.
dsc_0265З маці Паўла давялося сустрэцца з прыемнай нагоды, не так даўно яна была ўзнагароджана Ордэнам Маці. У час гутаркі Аксана Леанідаўна расказвала пра сваіх дзяцей.
— Вучым з мужам дзяцей прабачаць, саступаць. Хлопцам тлумачым, што яны — будучыя мужчыны, павінны абараняць дзяўчат, з павагай адносіцца да жаночага полу. Аднак заўсёды імкнуся для іх быць сябрам, каб маглі ў любую хвіліну падзяліцца як радаснымі навінамі, так і сумнымі. У сям’і павінны быць цеплыня і душэўны спакой. У нашай сям’і ўзаемаадносіны пабудаваны на даверы.
Паша дапамагаў мне ў хатніх справах, пакуль не паехаў вучыцца. З дзяцінства самастойны: мог і суп зварыць, і прыбраць, і за малодшымі прыгледзець. Лічу, што ў самастойнае жыццё пайшоў падрыхтаваным. Ад калег і сяброў яго чую толькі добрыя словы.
З 2012 года прызыўнік знаходзіцца на ўліку ў ваенным камісарыяце. Начальнік аддзела прызыву ваенкамата Лепельскага і Ушацкага раёнаў маёр Дзмітрый Заікін кажа толькі добрыя словы пра будучага ваеннаслужачага.
Ён пажадаў хлопцу здароўя, поспехаў, бадзёрасці духу, хуткай адаптацыі да ўмоў ваеннай службы, а таксама падкрэсліў, што гісторыя службы нашых землякоў паказвае добрыя прыклады, сучаснаму пакаленню ёсць чым ганарыцца і на каго раўняцца.
Прызыў на тэрміновую службу ў першую чаргу забяспечвае юнакам выкананне іх канстытуцыйнага абавязку — абароны нашай дзяржавы.
Такая падзея здараецца раз у жыцці юнака. Да таго ж яна звязана з выкананнем сапраўднай мужчынскай місіі.
Павел будзе праходзіць службу ў агульнавайсковым вучэбным цэнтры горада Барысава на пасадзе камандзіра танка.
У гэты дзень прыйшоў пажадаць шчаслівай службы хлопцу і настаяцель храма Праабражэння Гасподня протаіерэй Сергій Ляшкевіч. Паша разам з сям’ёй наведвае храм, і словы айца Сергія для яго важныя.
На жыццё малады чалавек глядзіць удумліва, пераменаў не баіцца: — Служба мяне не палохае, я да яе гатовы і ў карыснасці не сумняваюся.
Асабістыя рэчы, пералічаныя ў спісе ваенкамата, складзены ў невялікі пакет. Час рушыць у дарогу. Абдымкі з роднымі людзьмі — і прызыўнік сядае ў машыну, каб адправіцца на месца службы. Мяркуючы па твары і шырокай усмешцы, Павел настроены пазітыўна.
Бацькі і браты з сумам глядзяць услед. Аднак хутка будзе прысяга — зноў сустрэнуцца.
Наталля
ХРАПАВІЦКАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>