Поздравление ветерана

img_2130 Да гэтага часу не меў магчымасці асабіста пазнаёміцца з ветэранам вайны падпалкоўнікам артылерыі ў адстаўцы Ісаакам Прыцкерам. Нагодай паслужыла ўручэнне яму Ганаровай граматы аблвыканкама.
Дзверы дома адчыніў падцягнуты, рухавы дзядуля, нават не верылася, што сёлета яму спаўняецца 95 гадоў. Ганаровую грамату і грашовую ўзнагароду ветэрану ўручыў намеснік старшыні райвыканкама Віктар Азаронак.
— Прыміце, Ісаак Эмануілавіч, гэтую грамату ў знак нашай вялікай удзячнасці за ваш уклад у Перамогу, за вашу пасляваенную працу і цяперашнюю актыўную дзейнасць па патрыятычным выхаванні падрастаючага пакалення. Моцнага вам здароўя і яшчэ доўгіх-доўгіх гадоў жыцця.
На развітанне 94-гадовы ветэран моцна пацінуў руку.
Тэкст і фота В. МАТЫРКІ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>