Кража в Лепельском районе

7is3ixsb7hmДвое жыхароў Вялікага Поўсвіжа, вядомыя п’яніцы, паўсталі перад банальным пытаннем: “Дзе б знайсці грошы на чарговую п’янку?”. Адзін з іх прапанаваў, здавалася б, бяспройгрышны варыянт:
— Я бачыў у калгасным складзе жалезныя трубы. Давай скрадзем іх, загонім — вось і будуць грошыкі.
— А каму загонім?
— Пятровічу (імя зменена). Ён пастаянна нешта майструе, яму трубы патрэбныя будуць, купіць.
Вырашана — зроблена. Позна ўвечары, як толькі сцямнела, сябры-прыяцелі рушылі “на справу”. Ад сценкі склада аддзерлі некалькі дошак і праз дзірку вынеслі чатыры жалезныя трубы, кожная па 10,5 метра даўжынёй. У той жа вечар прадалі аднавяскоўцу і добра выпілі.
Раніцай факт крадзяжу быў выяўлены, КУВСГП “Лепельскае” ацаніла ўрон у 280 рублёў.
Міліцыянеры знайшлі ўкрадзенае на двары вяскоўца. Той адказаў адразу, хто яму прадаў трубы.
Сяргей БУЛАЙ,
начальнік РАСК,
падпалкоўнік юстыцыі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>